Опубликовано: 12 мая 2016, 10:16
15

Дзіцячы цэнтр «Расток» творыць дабро ў Маладзечне (ФОТА)

Ад 22 красавіка па 3 мая дзіцячы цэнтр культуры “Расток” рэалізаваў дабрачынную акцыю “Спяшайцеся тварыць дабро”, прысвечаную Году гультуры ў Беларусі. Супрацоўнікі і выхаванцы студый наведалі школу-інтэрнат і Цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі дзяцей і моладзі ў Маладзечне, дзе зладзілі канцэртна-забаўляльныя праграмы.

Першым у шэразе мерапрыемстваў у межах дабрачыннай акцыі стаў конкурс-выстава па дэкаратыўна-прыкладному і выяўленчаму мастацтву “Святло душы маёй”. Адкрыццё яго ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбылося 22 красавіка.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 4

Свае работы ў намінацыях “Святочны падарунак”, “Святочная паштоўка” і “Вясенні пейзаж” прадставілі ўдзельнікі з 19 устаноў горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Пасля таго, як члены журы падвялі вынікі і ўручылі ўзнагароды, кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва “Чароўная палітра” Вольга Кавальчук і кіраўнік студыі ДПМ “Умелыя ручкі” Лілія Рудзінская правялі майстар-клас па ўпрыгожванню вярбы да свята Вербная нядзеля. Гасцямі мерапрыемства сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання Маладзечанскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На прыканцы сустрэчы ім уручылі паштоўкі і падарункі, зробленыя ўдзельнікамі выставы.

30 красавіка супрацоўнікі цэнтра “Расток” зладзілі канцэртна-забаўляльную праграму «Ты и я – мы с тобой друзья» для вахаванцаў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннем зроку. А 3 мая “Расток” з тэатралізаваным прадстаўленнем “Пасха светлая прыйшла – усім радасць прынясла” наведаў цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі дзяцей і моладзі.

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

– Мы ўпэўненыя ў тым, што такія мерапрыемствы маюць месца быць, – зазначыла кіраўнік аб'яднання "Спадчына" ДЦК "Расток Марына Полаз. – І галоўная іх мэта – несці радасць, дараваць дабрыню і чуласць. Мы спяшаемся тварыць дабро, быць уважлівымі і міласэрднымі да тых людзей, хто побач!!!

Изображение 12

Изображение 13

Кацярына СУШКО па матэрыялах, прадастаўленных Край.бай дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”
Фотаздымкі прадастаўлены дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”

Читайте также

Следователи устанавливают очевидцев ДТП в Глубокском районе, в котором погибла семья
Следственным управлением УСК по Витебской области устанавливаются обстоятельства смертельного дорожно-транспортного происшествия.
В Молодечно обсудили строительство 7-этажки в микрорайоне №11 Восточный по улице Тамары Дудко
10 февраля в отделе архитектуры и строительства Молодечненского райисполкома прошло общественное обсуждение архитектурно-планировочной концепции объекта «Возведение многоквартирного жилого дома по улице Тамары Дудко в микрорайоне № 11 «Восточный».
«Если в чемпионате займем восьмое место, это будет хорошо». ФК «Молодечно» провел дома первый матч в ранге команды элитного дивизиона
Футбольный клуб «Молодечно» 8 февраля на искусственной поляне футбольной спортшколы сыграл товарищеский матч со «Слуцком». Зелено-белые атаковали весь второй тайм, но проиграли 0:2. Посмотреть игру пришли те, кому команда города солнца по-настоящему небезразлична.