Дакументальны фільм "Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі" пакажуць 30 студзеня ў Маладзечне
Бясплатны паказ ладзяць мясцовы дабрачынны фонд "Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага" сумесна з Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжам імя М.-К. Агінскага.
Пра гэта Край.бай паведаміла дырэктар фонду Аляксандра Ляшковіч.
Дэманстрацыя фільма "Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі" адбудзецца 30 студзеня ў кінатэатры "Радзіма", пачатак – у 14.00.
Фільм вытворчасці РУП "Беларускі відэацэнтр", рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка. У ім расказваецца пра жыццё і дзейнасць музыканта, кампазітара, дыпламата, палітычнага і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.
Як патлумачылі Край.бай у кінатэатры "Радзіма", акрамя паказу запланавана творчая сустрэча са сцэнарыстам і рэжысёрам.
Святлана ЦІШКО