Опубликовано: 25 июля 2018, 11:43
37

Батлеечнае прадстаўленне і фэсцік – спецыяльна для дзяцей на свяце «Ракуцёўскае лета» на Маладзечаншчыне (праграма)

29 ліпеня у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Сёлета свята пачнецца ў 11.00 з прывітальнай імпрэзы ля помнікаў-валуноў і ўскладання кветак. Усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея «Фальварак Ракуцёўшчына», паведамляе «Маладзечанская газета».

Роўна ў поўдзень пачнецца літаратурна-музычная кампазіцыя «У родным краі» з удзелам беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, дзеячаў культуры. Паўдзельнічаюць і маладзечанцы: народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Маркаўчанка», асобныя выканаўцы. Свае вырабы прадставяць майстры раённага цэнтра рамёстваў.

У праграме мерапрыемства таксама традыцыйныя беларускія і салонныя гульні XIX стагоддзя, квэст, бард-сядзібнік. Асаблівая ўвага скіравана на тое, каб зацікавіць дзяцей. Спецыяльна для іх – батлеечнае прадстаўленне, музейна-педагагічныя заняткі «Сам зраблю батлеечную ляльку», «фэсцік», у час якога можна будзе пазнаёміцца з музычнымі інструментамі.

Дабрацца ў Ракуцёўшчыну проста: электрычкай – да станцыі Уша, аўтобусам ці маршрутным таксі – да Краснага. Адтуль да Ракуцёўшчыны не больш за кіламетр.

Расклад электрычак і прыгарадных аўтобусаў

Читайте также

Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.