Опубликовано: 04 июня 2014, 10:48
43

Адзінаццацікласнік з Маладзечна выратаваў хлопчыка, які тануў у рацэ

1 мая маладзечанец Уладзімір Грахоўскі, вучань СШ №14, разам з бацькамі быў на дачы ў вёсцы Падбярэзь Валожынскага раёна. Вечарам ён ішоў недалёка ад ракі – у тых мясцінах цячэ Заходняя Бярэзіна – і раптам пачуў дзіцячыя галасы.

Аб гэтым піша “Маладзечанская газета”.

– На беразе было чалавек 15 малечы. Мяне штосьці насцярожыла, хаця на дапамогу ніхто не клікаў, – расказаў юнак.

Ён хутка падышоў да іх і заўважыў, што у вадзе захліпваецца малы. Уладзімір, не вагаючыся, нырнуў у раку.

– Да яго давялося плыць метраў сем. Не памятаю, ці халодная была вада, не ведаю, якая там глыбіня, але з маім ростам (амаль 180 сантыметраў) дна я так і не адчуў. Паблізу знаходзілася дамба, і малога пачало зносіць цячэнне. Але выхапіць Лёшу з вады ўсё ж удалося. Гэта, дарэчы, мой сусед, ён першакласнік. Як трапіў у ваду – невядома. Ля рэчкі расце шмат пагнутых дрэў, і дзеці любяць па іх лазіць.

Валодзя ўпэўнены, што на яго месцы так зрабіў бы кожны.

Пра ўчынак хлопца блізкія і сябры даведаліся зусім нядаўна – інфармацыя дайшла ў Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах.

У час урачыстасці, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, ў СШ №14 сярод лепшых вучняў быў адзначаны і выпускнік ваенна-патрыятычнага класа Уладзімір Грахоўскі.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе Мікалай Паўлушаў уручыў яму ганаровую грамату і грашовае заахвочванне.

Паводле “Маладзечанскай газеты”

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Одежда загорелась от печи на 75-летней женщине в Островецком районе
В деревне Большая Страча Островецкого района утром 8 мая произошел несчастный случай с 75-летней пенсионеркой в жилом доме. На пожилой женщине загорелась одежда, когда она топила печь. Пострадавшая будет лечить ожоги в стационаре больницы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.