Опубликовано: 17 мая 2018, 14:50
57

Абвешчаны «Кірмаш праектаў» для Міншчыны

Дэдлайн прыёму заявак – 27 мая.

Любіце свой горад і ведаеце, як зрабіць яго прывабнейшым для жыхароў і гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі? Прапануйце ідэю і знайдзіце аднадумцаў і партнёраў, каб яе ажыццявіць!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА» абвяшчаюць конкурс «Кірмаш праектаў» для гарадоў і мястэчак Міншчыны!

Изображение 1

Як паведамілі kraj.by у ГКК «Будзьма беларусамі!», кірмаш праектаў – месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Удзел у кірмашы можа ўзяць кожны жыхар Міншчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint.

Прэзентацыя павінная ўключаць наступныя звесткі:

– інфармацыя пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

– назва ідэі/праекта;

– мэта і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Дасылайце свае ідэі да 27.05.2018 уключна на адрас kirmash.praektau@gmail.com.

Фінальная прэзентацыя праектаў адбудзецца 30 мая ў Маладзечне!

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

– распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;

– апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;

– атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;

– знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;

– пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;

– натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не ажважыўся выйсці з імі на публіку.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і «СІМПА» акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Збор ідэй да 27 мая 2018 года ўключна!

Даведкі і падрабязнасці : +375 (29) 712-18-03 (Святлана), kirmash_praektau@gmail.com,

Суполкі ў ФБ і VK.

Як праходзілі «Кірмашы праектаў» у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.

Kraj.by

 

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.