4 студзеня памёр ганаровы грамадзянін Маладзечна Іосіф Сушко, сёння з ім развітаюцца
4 студзеня на 88-м годзе пайшоў з жыцця заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Маладзечна Іосіф Сушко.
Аб гэтым паведамляе сайт «Маладзечанскай газеты».
Іосіф Сушко – заснавальнік і нязменны кіраўнік ансамбля «Спадчына», ганаровы грамадзянін Маладзечна, Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей у галіне мастацкай самадзейнасці.
Развітанне з Іосіфам Фамічом Сушко адбудзецца сёння, 6 студзеня, у Палацы культуры.
Паводле сайта «Маладзечанскай газеты»