Опубликовано: 18 апреля 2012, 09:47
52

18 красавіка на Мядзельшчыне распачнецца маштабная літаратурная вандроўка «Шляхамі паэтаў»

Цягам года маршрут пройдзе па мясцінах Максіма Танка, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Гэты год для Міншчыны літаратурнай асабліва значны – будзе 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка, 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамляе сайт minpraud.by.

Журналісты «МП» разам з калегамі з рэспубліканскай газеты «Звязда», членамі абласных аддзяленняў Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, а таксама ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама сёння, 18 красавіка, выпраўляюцца на Мядзельшчыну, дзе ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка ўрачыста будзе дадзены старт маштабнай акцыі. Пасля чаго ўдзельнікі акцыі пабываюць у родных Максіму Танку Пількаўшчыне, Сватках, у Вілейцы і Радашковічах, дзе вучыўся паэт, на Слабадскім пагосце, дзе ён знайшоў апошні спачын.

Цягам года маршрут пройдзе праз купалаўскія мясціны на Маладзечаншчыне і коласаўскі край, Стаўбцоўшчыну. Сустрэчы, успаміны, сцежкі, якімі хадзілі Песняры, іх нашчадкі. Усё гэта дапаможа наноў паглядзець на неацэнную спадчыну, скарб, які пакінулі нам пісьменнікі.

Па матэрыялах сайта minpraud.by.

Читайте также

«Позиция силы нужна нам для того, чтобы мы могли защитить себя и другого человека»: в Молодечно прошел тренинг для подростков «Стоп: буллинг»
Тренинг для подростков «Стоп: буллинг» прошел в Молодечненском районном центре культуры в субботу, 15 февраля.
«Локомотив» переехал «Импульс», «Мехатроника» загрузила Heads кошелку мячей – прошел 17 тур чемпионата Молодечно по мини-футболу
В Молодечно через неделю завершится открытый чемпионат Молодечно по мини-футболу. Вилейская «Мехатроника» уже чемпион. После предпоследнего 17 тура с вилейчанами по итогам турнира никто не поравняется даже в набранных очках. Это стало известно 16 февраля.