13 сакавіка ў Маладзечне ўрачыста адкрылі раённы цэнтр культуры (ФОТА)
Гасцей сустракалі анёлы з добрымі пажаданнямі.
Спачатку перад гледачамі паўсталі музы, якія ўвасаблялі сабой музыку, тэатр і танцы.
На працягу ўсёй урачыстасці багіні спрачаліся паміж сабой, хто з іх самы галоўны. Але музычныя, танцавальныя і цыркавыя нумары пераканалі і багінь, і гледачоў, што мастацтва – з’ява непадзельная.
Нездарма мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю цэнтра, называлася “Алімп талентаў”. Менавіта ў гэты вечар на сцэне цэнтра культуры выступалі са сваімі нумарамі лепшыя выканаўцы і калектывы Маладзечаншчыны: узорная цыркавая студыя “Мара”, вакальны ансамбль “Асалода” Раеўскага цэнтра культуры, Лебядзеўская харавая акапэла, студыя бальнага танца “Віртуоз”, вакальны ансамбль “Вечарына” Беразінскага дома культуры, ансамбль народнай музыкі “Крышчэнда”, Дзмітрый Рудыка і іншыя.
Гледачы атрымалі не толькі добрыя эмоцыі, але некаторыя з іх падчас жартоўнага розыгрышу выйгралі білеты на канцэрты Сяргея Славянскага, Яўгена Крыжаноўскага, шоу “Містар 2015” і дыскатэку.
Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота аўтара