Опубликовано: 07 августа 2012, 22:49
124

У вёсцы Краснае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначае 100-годдзе

Красненскі касцёл на Маладзечаншчыне з’яўляецца адной з нямногіх каталіцкіх святынь, якая ніколі не зачынялася.

Як расказаў настаяцель касцёла, ксёндз Андрэй Яркавец, раней у мястэчку існаваў касцёл, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1503 годзе. Ён быў заснаваны каралём Польшы і Вялікім князем Літоўскім Ягайлам. Малюнкаў і опісаў касцёла гісторыя, на жаль, не захавала. Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў Красненскі касцёл ляжаў у руінах.

У сувязі з вялікай колькасцю вернікаў пабудавалі новую святыню – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Будаўніцтва пачалося 15 жніўня 1908 года. Пабудаваны ён быў дзякуючы намаганням ксяндза-настаяцеля Лявона Вайткевіча і ахвяраванням ўсёй парафіі. Вялікую дапамогу аказаў уладальнік маёнтка Мясата Казімір Тышынскі. Зямлю падараваў Пётр Эрмуш.

Красненскі касцёл з’яўляецца адной з нямногіх каталіцкіх святынь, якая ніколі не зачынялася. У цяжкі час, які панаваў амаль ўсё XX стагоддзе, касцёл з’яўляўся прытулкам усіх веруючых хрысціян, падтрымліваў сувязь з сакральным жыццём, захоўваў духоўны стрыжань беларускай культуры – родную мову. У ім захоўваліся таксама іконы і іншыя каштоўнасці святынь, якія былі зачынены ў ваенны і пасляваенны час.

У пасляваенны час ксяндзамі-настаяцелямі касцёла былі Юзаф Марсанген, Ян Адамовіч, Эдмунд Даўгіловіч, Пётр Пятрага. З 2006 года настаяцелем Красненскага касцёла з’яўляецца Андрэй Яркавец. Тэрыторыя парафіі даволі вялікая. Нядзельную школу наведваюць каля 20 дзяцей.

Прыцягвае ўвагу 10-галосны арган, зроблены ў XIX стагоддзі ў Вільні майстрам Вацлавам Бярнацкім. У святыні знаходзіцца адзін вялікі (Галоўны) алтар і дзевяць малых. Галоўны алтар - у гонар Унебаўзяцця Марыі Панны.

У апошнія гады ў касцёле адбыўся шэраг мерапрыемстваў: Перэгрынацыя Абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі, Абраза Маці Божай Будслаўскай і іншыя.

Павел САПОЦЬКА

Читайте также

Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.
Сарай с 50-литровым газовым баллоном внутри сегодня горел в Поставском районе
Сегодня, 28 июня, сразу после полуночи в деревне Войтехи Поставского района вспыхнул деревянный сарай. 45-летняя хозяйка не пострадала, но крыши у сарая больше нет.
В Сморгони гуляют медведи, циркачи и артисты. Чем удивляет фестиваль «Сморгонские баранки»?
Сегодня, 28 июня, в Сморгонь съехались гости не только из разных уголков Беларуси, но и из России. Приезжих и местных жителей объединил фестиваль-ярмарка «Смаргонскія абаранкі».