Опубликовано: 09 февраля 2012, 18:13
28

У Маладзечне рыма-католікі і грэка-католікі супольна ўзгадаюць смерць архімандрыта Андрэя Цікоты

У бліжэйшую суботу, 11 лютага, спаўняецца 60 гадоў з моманту пакутніцкай смерці «ex aerumnis carceris» (ад знясілення) у лагеры пад Тайшэтам а. Андрэя Цікоты MIC.

12 лютага у Маладзечне рыма-католікі і грэка-католікі супольна ўзгадваюць пакутніцкую смерць а. Андрэя Цікоты. Менавіта ў Маладзечне знаходзілася першая парафія, у якой працаваў а. Цікота. Гэта былі 1917–1918 гады. Пробашч парафіі Св. Юзафа кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек прынялі рашэнне разам адзначыць гэтыя ўгодкі пакутніцкай смерці. Аб гэтым паведамляе catholic.by.

У нядзелю ў святой Імшы а 13-й гадзіне ў касцёле св. Юзафа прымуць удзел вернікі мясцовай грэка-каталіцкай парафіі. Гэта дасць магчымасць узгадаць у малітве шматбаковае душпастырскае служэнне і сведчанне архімандрыта Андрэя Цікоты ў Беларусі і за яе межамі.

Архімандрыт Андрэй Цікота — каталіцкі святар лацінскага і ўсходняга абраду, марыянін, Апостальскі Адміністратар Каталіцкай місіі (экзархату) усходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі, Генеральны суперыёр Ордэна айцоў марыянаў, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, адзін з творцаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., душпастыр і педагог. Нарадзіўся 5 снежня 1891 г. у мясцовасці Тупальшчына Дуброўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і Фелікса Цікоты.

З верасня 1909 г. — навучэнец Віленскай рыма-каталіцкай семінарыі. У час вучобы належаў да беларускага культурна-асветніцкага гуртка. У ліку лепшых студэнтаў быў пасланы вучыцца на казённы кошт у Пецярбург, дзе ў 1912 г. быў прыняты ў Мітрапалітальную рыма-каталіцкую духоўную акадэмію. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1914 г.

Душпастырскае служэнне распачаў у рыма-каталіцкай парафіі ў Маладзечне (1917–1918). З адкрыццём беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску запрошаны на пасаду выкладчыка.

У 1920 г. уступіў у навіцыят айцоў марыянаў і 24 верасня 1921 г. склаў манаскія шлюбы. Пасля 1923 г. жыў у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. Арганізаваў гімназію. Разгарнуў шырокую культурную і асветніцкую працу па беларусізацыі рэлігійнага жыцця сярод католікаў-беларусаў Друйскай парафіі і наваколля. Выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў душпастырскую дзейнасць каталіцкіх святароў у Заходняй Беларусі.

Быў прадстаўніком беларускай дэлегацыі на 5-м Унійным кангрэсе ў Велеградзе (Чэхаславакія, 20–24 ліпеня 1927 г.). У 1933–1939 гг. з’яўляўся Генеральным суперыёрам Ордэна айцоў марыянаў у Рыме.

У 1939 г. накіраваны Ватыканам у якасці Апостальскага Адміністратара (у сане архімандрыта) Каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Харбін (Маньчжурыя).

Арыштаваны з групаю беларускіх святароў 22 снежня 1948 г. кітайскімі камуністычнымі ўладамі і перададзены НКВД. Быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Ватыкана і Японіі. Асуджаны на 25 гадоў канцэнтрацыйных лагераў.

Памёр 11 лютага 1952 г. у адным з савецкіх лагераў пад Тайшэтам (Усходняя Сібір) і быў пахаваны на агульных бальнічных могілках.

1 лістапада 2003 г. Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў памятны крыж, спецыяльна ўсталяваны гродзенскай грэка-каталіцкай парафіяй на могілках у мястэчку Жодзішкі, дзе пахаваныя сваякі архімандрыта Андрэя Цікоты.



Читайте также

«Ребенок - главный пассажир». ГАИ в Молодечно проверяет перевозку детей
Сегодня, 28 марта, Kraj.by отправился в рейд с инспекторами ДПС. Проверили, как перевозят детей в автомобилях.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.