Опубликовано: 18 сентября 2020, 14:51
283
Маладзечанец знайшоў тры баравікі агульнай вагой амаль паўтара кілаграма
Тры баравікі, якія знайшоў 17 верасня Васіль Здольнікаў, заважылі 700 грамаў, 417 і 370.
82-гадовы маладзечанец Васіль Здольнікаў расказаў «Маладзечанскай газеце»:
– Мы з жонкай Жаннай Пятроўнай у бок Вілейкі ў грыбы ездзім. Сёння збіралі справа за чыгуначным пераездам. Там я іх і напаткаў. Раслі яны не разам, у розных месцах. Звярніце ўвагу, якія моцныя, чыстыя!