ФОТАФАКТ: На білбордах на Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне рэкламуюць беларускую гісторыю і мову
На адным з іх – ажыны, на другім – партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага.
Фота ў рэдакцыю партала Край.бай даслаў чытач Віктар Бондар.
Здымкі зробленыя 19 снежня.
Білборд знаходзіцца недалёка ад "Рублёўскага"
Даведка. Мікалай «Чорны» Радзівіл (4 лютага 1515 – 29 мая 1565) – дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. У 1544 атрымаў пасаду маршалка земскага (вялікага) і ўзначаліў Раду ВКЛ і сеймы. 3 гэтага часу ўдзельнічаў у вызначэнні палітыкі дзяржавы. Спрыяў у 1547 шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вял. князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. З 1550 канцлер ВКЛ, выступаў за суверэннасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Таксама займаў пасаду віленскага ваяводы. З усіх магнатаў княства ён першым прыняў Рэфармацыю. Паводле веравызнання кальвініст. Свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. У 1553 заснаваў друкарню пры Берасцейскім зборы, пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Нясвіжы. У першай з іх за кошт магната выйшла ў 1563 г. так званая Радзівілаўская Біблія – пераклад кальвінісцкай Бібліі на польскую мову.
be.wikipedia.org
Гэта рэклама – ля бібліятэкі "Верасок"
Фота Віктара БОНДАРА