Опубликовано: 25 октября 2016, 15:35
54

Зрабі свой горад лепшым. "Кірмаш праектаў для Маладзечна" стартаваў 24 кастрычніка

На Talaka.by стартаваў конкурс ідэй "Кірмаш праектаў для Маладзечна", арганізаваны культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa і грамадзянскай платформай Talaka.by.

Пра гэта парталу Край.бай паведаміў аргкамітэт конкурсу.

Што такое “Кірмаш праектаў”?

Кірмаш праектаў – гэта даволі новы фармат публічных мерапрыемстваў і ўяўляе сабой конкурс ідэй, якія здольныя вырашыць нейкія культурніцкія і/ці сацыяльныя праблемы горада. Кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі, каб дапамагчы мясцовым жыхарам знайсці рашэнне важных пытанняў. Калі так будзе ў кожным гарадку ці мястэчку, лепшым стане жыццё і ва ўсёй краіне.

“Будзьма беларусамі!” аб’ехала з “Кірмашамі” Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Рагачоў і іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы гэтаму фармату многія цікавыя гарадскія ініцыятывы здзейсніліся, іх ініцыятары пазнаходзілі аднадумцаў і для рэалізацыі іншых цікавых праектаў. Да прыкладу, сёлета “Кірмаш праектаў” у Віцебску дапамог узбагаціць Дзень горада і Дзень моладзі мноствам адметных падзей. Сярод іх – Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход” і нават вулічныя майстар-класы па танцах.

“Кірмаш праектаў” – гэта месца, дзе вы зможаце падзяліцца сваёй ідэяй з неабыякавымі людзьмі, знайсці аднадумцаў, якія дапамогуць вам карыснымі парадамі, важнымі сувязямі, непасрэдным удзелам у вашым праекце, а часам і фінансава.

“Кірмаш праектаў” – гэта месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Удзел у конкурсе ідэй "Кірмаш праектаў для Маладзечна" – гэта шанец супольнымі высілкам зрабіць сваю мару рэальнасцю, зрабіць любімы горад лепшым!

Дасылайце свае ідэі на анлайн-кірмаш да 7 лістапада 2016 года!

Изображение 1

Як паўдзельнічаць

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна да 7 лістапада апублікаваць сваю ідэю на Talaka.by і сабраць 10 пазнакаў «Важна». У апісанні ідэі трэба распавесці пра:

- сутнасць ідэі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
- мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
- фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

Удзел могуць браць усе ахвотныя: дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі, фізічныя асобы, творчыя групы і ініцыятывы. Пасля збору ідэй арганізатары разам з экспертамі вызначаць найбольш цікавыя праекты, якія будуць публічна прэзентаваныя ў Маладзечне.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 712-18-03, razam@budzma.org.

Партал Край.бай з'яўляецца інфармацыйным партнёрам конкурсу.

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.