Опубликовано: 09 декабря 2016, 14:24
253

Знакамітую песню “Вераніка” Максім Багдановіч напісаў пад Маладзечнам. Топ-5 фактаў з біяграфіі паэта

Сёння, 9 снежня, спаўняецца 125 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Нягледзячы на кароткае жыццё, паэт пакінуў пасля сябе спадчыну, якая ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

Як звязаны жыццё і творчасць лірыка з Маладзечанскім раёнам? Хто на самой справе з’яўляецца аўтарам слоў усім вядомай “Лявоніхі”?

Край.бай пры падтрымцы Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча падрыхтаваў спіс цікавостак пра адного з найвядомейшых беларускіх паэтаў.

Паэт, які пачынаў з прозы

Увогуле Максім Багдановіч пачаў пісаць па-беларуску ва ўзросце 10-11 гадоў. Цікава, што будучы найвядомейшым беларускім паэтам, ён дэбютаваў у літаратуры як празаік. У 1907 годзе ў газеце “Наша Ніва” была надрукаваная яго казка “Музыка”.

Як Максім Багдановіч з Максімам Горкім парадніўся

На творчы лёс Багдановіча шмат паўплываў рускі пісьменнік Максім Горкі. Таксама вядома, што бацька беларускага паэта Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся (у другі раз) з роднай сястрой жонкі Максіма Горкага Аляксандрай Волжынай.

Хто напісаў словы да “Лявоніхі”?

Беларусы звыклі лічыць, што словы песні “Лявоніха” народныя. Але на самой справе прыпеўкі да вядомай усім песні напісаў паэт Максім Багдановіч.

Багдановіч і Маладзечна

Лічыцца, што самым плённым перыядам у творчай дзейнасці Максіма Багдновіча на Беларусі з’яўляецца час, калі ён працаваў пад Маладзечна. У 1911 годзе з чэрвеня па жнівень Багдановіч правёў ў Беларусі. Два з гэтых летніх месяцаў ён працаваў у вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна.

Гісторыкі шмат гадоў не маглі знайсці гэтую вёсачку. Адшукаць яе ўдалося знакамітаму маладзечанцу, краязнаўцу і фалькларысту Генадзю Каханоўскаму.

За два месяцы ў Ракуцёўшчыне Максім Багдановіч напісаў 16 вершаў і дзве паэмы. “Вераніку”, вядомую ўсім песню, якая гучыць у выкананні Песняроў, Багдановіч таксама стварыў тут, у Маладзечанскай Ракуцёўшчыне.

Крытыкі параўноўваюць “Ракуцёўскае лета” Максіма Багдановіча з “Болдинской осенью” Аляксандра Пушкіна.

Відэа youtube.com

Максімаў сад

У красавіку 1981 года ў Ракуцёўшчыне ў гонар Максіма Багдановіча быў закладзены Максімаў сад. Пасадзіць дрэвы на Маладзечаншчыне прыехалі вядомыя беларускія паэты Яўгенія Янішчыц, Ніл Гілевіч, Алесь Бачыла, Пятрусь Макаль.

25 мая 1917 года ва ўзросце 25 год Максім Багдановіч памёр. Адзіным прыжыццёвым зборнікам паэта стаў “Вянок”. Ён быў выдадзены ў 1913 годзе ў Віленскай друкарні.

Кацярына СУШКО

Читайте также

Дом сгорел в Мядельском районе – огонь повредил легковушку «Рено»
В деревне Охобни Мядельского района вечером 12 февраля сгорел деревянный жилой дом. Люди не пострадали. Огнем уничтожены стены и крыша, повреждена легковая машина.
Волонтер из Молодечно Валерия Божко: «Не перестаю удивляться и восхищаться тому, насколько отзывчивы у нас люди»
28-летняя Валерия Божко занимается благотворительностью вот уже 8 лет. Что послужило началом того, что жизнь молодой девушки стала связана с помощью другим, и кому нужна помощь сейчас?
Левый угол ворот Охремчука играл против своего голкипера – ФК «Молодечно» в Бресте сгорел новополоцкому «Нафтану»
Футбольный клуб «Молодечно» в Бресте на межсезонном зимнем турнире 12 февраля сыграл с новополоцким «Нафтаном». Зелено-белая команда главного тренера Александра Храпковского проиграла со счетом 1:2.