Опубликовано: 02 апреля 2013, 11:18
41

“Вясна-2013” пачынаецца ў Маладзечне, ці Як мясцовыя мастакі ладзяць выставу

Адкрыццё выставы Маладзечанскага аб’яднання прафесійных мастакоў пры Саюзе мастакоў Беларусі пад назвай “Вясна-2013” адбудзецца ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча 4 красавіка.

Як паведаміла Край.бай загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Таццяна Закрэўская, выстава ладзіцца штогод мастакамі Маладзечаншчыны.

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве прымуць Мікола Аўчыннікаў, Кастусь Харашэвіч, Рыгор Мяжуеў, Уладзімір Тамашэвіч, Анатоль Акулік, Сяргей Крук і іншыя мясцовыя мастакі.

Выстава працягнецца да канца красавіка. “Яна будзе складацца з мастацкіх прац па ўласным выбары ўдзельнікаў. Наведвальнікі ўбачаць фармальныя і рэалістычныя творы, новыя і ўжо вядомыя гледачу палотны”, – зазначыла Таццяна Закрэўская.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 17.00 у фае другога паверха.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.