Восеньскае свята Багач адзначаць 21 верасня ў Вязынцы Маладзечанскага раёна
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы арганізоўваюць у Вязынцы восеньскае свята Багач. Пачатак – 21 верасня а 12 гадзіне.
Як піша folkhome.by, на свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты «Горынь», Dainava, Guda, «Кудмень», «Рада», «На Таку». Для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш.
«У час свята можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў», – распавядаюць арганізатары мерапрыемства.
Як паведамляе старонка мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте, пачатак – а 12.00. Уваход платны.
Паводле folkhome.by