Опубликовано: 10 апреля 2014, 23:47
55

Выстаўка “Саломкі залатой зачараванне” адкрыецца ў Маладзечне 11 красавіка

Адкрыццё выстаўкі майстра саломапляцення Людмілы Валковіч-Борыс адбудзецца ў фае дзіцячай мастацкай школы ў 17.00.

Аб гэтым Край.бай паведамілі ў Маладзечанскай дзіцячай мастацкай школе.

Даведка. Людміла Валковіч-Борыс скончыла СШ №5 г. Маладзечна. Адначасова вучылася ў дзіцячай мастацкай школе, якую скончыла ў 1991 г. Удзельнічала ў гарадскіх і абласных конкурсах “Юныя таленты” у 1987-1989 гг. Узнагароджана граматамі гарадскіх і абласных аддзелаў культуры і народнай адукацыі.

Людміла Валковіч-Борыс

Изображение 1

У 1993 г. была прынята ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. У 1997 г. скончыла вучобу ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.-К. Агінскага па спе­цыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Атрымала кваліфікацыю выкладчыка, мастака, майстра і паступіла на завочнае аддзяленне Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтва на факультэт “Народныя рамёствы”, які скончыла ў 1999 г.

Першапачаткова працавала ў аб’яднанні “Купалінка” майстрам па інкрустацыі і пляценні з саломкі. Потым з 1995 г. працавала выкладчыкам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў ДМШ г. Маладзечна. За час працы ў ДМШ была неаднаразова ўзнагарод­жана ганаровымі граматамі аддзела культуры Маладзечанскага гарвыканкама за актыўны ўдзел у рабоце па выхаванні падрастаючага пакалення і развіцці народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 2003 г. была ўзнагароджана дыпломам гарвыканкама ў намінацыі “Народны майстар года” г. Маладзечна.

3 2003 г. працуе выкладчыцай на аддзяленні ДПМ УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.-К. Агінскага”. У 2006 г. была прызначана загадчыцай гэтага ад­дзялення.

Людміле Валковіч-Борыс давялося вучыцца ў такіх вядомых і тале­навітых мастакоў Маладзечна, як Рыгор Мяжуеў, Юрый Ге­расіменка-Жызнеўскі, Васіль Таркан, Васіль Лазоўскі, Генадзь Селядзец, Маіна Талпыга, Сямён Кісель.

А веды і любоў да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пераняла ад выдатнага і таленавітага настаўніка і народнага майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Вікторыі Чырвонцавай.

Людміла Валковіч-Борыс шмат удзельнічае ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах. Яе работы атрымліваюць высокую ацэнку журы конкур­саў і адзначаюцца граматамі і дыпломамі.

Фота і інфармацыя прадастаўлены Край.бай дзіцячай мастацкай школай Маладзечна

Читайте также

«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.