Опубликовано: 25 июня 2012, 15:35
50

Вечарына “Memory” з прэзентацыяй мемуараў Агінскага адбылася ў Маладзечне (ФОТА)

21 чэрвеня ў малой зале маладзечанскага Палаца культуры адбылася вечарына-прэзентацыя “Memory”. Тэма сустрэчы - “Забытае XVIII стагоддзе”.

Изображение 1

Изображение 2

Край анансіраваў мерапрыемства. “Мы будзем гаварыць аб лёсе Міхала Клеафаса Агінскага, таленавітага кампазітара, вялікага патрыёта і барацьбіта за волю нашага краю, - адзначыла кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб’яднання “Светач” пры Палацы культуры Ларыса Сысун. – Але ў гэтай размове мы не можам не закрануць яшчэ адну асобу, чалавека, які прысвяціў усяго сябе справе перакладу мемуараў кампазітара, так рана пакінуўшай нас і адыйшоўшай у лепшы свет Вользе Рамановіч”.

Изображение 5

Изображение 4

Гучалі вершы, гралі паланэзы, і кожны выступоўца, адыходзячы ад тэмы, намагаўся сказаць свае словы памяці аб перакладчыцы. Намеснік старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, сустаршыня праўлення фонда “Спадчына Міхася Клеафаса Агінскага” Леанід Сівуха адзначыў: “Імя Вольгі павінна быць першым на запланаванай намі дошцы ў гонар рупліўцаў спадчыны Агінскага. Наша задача ў тым, каб “падымаць” новыя імёны і новыя таленты. Гэта будзе даніна памяці ахвярнай працы маладой настаўніцы Вольгі Рамановіч”.

Изображение 8

Изображение 6

Изображение 7

На мерапрыемстве выспупілі рэдактар і намеснік рэдактара часопіса “Arche” Валерый Булгакаў і Алесь Пашкевіч, якія распавялі аб тых цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся пры падрыхтоўцы да друку першага тома ўспамінаў: “Мемуары выйшлі ў шостым нумары часопіса за 2011 год, у жніўні, калі Вольгі ўжо не было сярод нас. Нягледзячы на добры пераклад з арыгіналу, патрабавалася прадмова, каментары і падказкі, якіх назбіралася больш за сотню. Многія сучаснікі нават не здагадваюцца аб рэаліях таго часу, яны для нас чужыя і незразумелыя. Але, між тым, надзіва багатыя і цікавыя. Безумоўна, у справе перавыдання спадчыны Агінскага мы адстаём ад Усходняй Еўропы. Але вельмі цешыць той факт, што з выхадам першага з чатырох тамоў мемуараў на старонках нашага часопіса, мы быццам заскокваем у апошні вагон гістарычнага цягніка. Не адстаём ад суседзяў і выглядаем годна. Галоўнае, каб справа гэта не спынілася”.

Изображение 9

Изображение 11

У сваю чаргу выступіў мастак-рэстаўратар, аматар вывучэння роду Агінскіх Сяргей Верамейчык, які зачытаў са старонак уласнага дзённіка "Архіў Паўночных Афін" свае ўражанні аб знаёмстве з Вольгай, яе першых спробах перакладу. Мелі выступ колішнія сябры і калегі: Святлана Любічанкоўская, Юрась Сенкевіч, Таццяна Летунова. Усе цёплым словам згадвалі Вольгу, падтрымлівалі бацькоў. Вечарына памяці атрымалася чуллівай і кранальнай. Напрыканцы выступіла бард Таццяна Беланогая: “Мне б хацелася сёння праспяваць менавіта тыя песні, якія больш за ўсё любіла Вольга, песні з альбома “Дзьвухкроп’е”. Зараз я рыхтую новы матэрыял, гэты дыск будзе называцца “Святло і Цені”. І гэту працу я хачу прысвяціць памяці маёй даўнішняй сяброўкі Вольгі Рамановіч.”

Изображение 12

На заканчэнне вечарыны выступіў музыка гурта “Блюз белых начэй” Юрый Несцярэнка, які ўпершыню з невялічкім канцэртам апынуўся ў Маладзечне.

Прагучаў развітальны паланэз, але госці яшчэ доўга не разыходзіліся. Бацькам Вольгі Лідзіі і Аркадзю Рамановічам падарылі кветкі, вяліся сяброўскія размовы, суцяшэнні, абдымкі.

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Вольга Рамановіч нарадзілася 7 лютага 1978 года ў Маладзечне. З сярэбраным медалем ў 1995 годзе скончыла 11-ю школу горада. Паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, дзе вывучала гісторыю і французскую мову. У 2000-м годзе пайшла працаваць выкладчыкам замежнай мовы ў школу №3, дзе правяла тры гады. Пасля выкладала ў Раёўскай сярэдняй школе. На завочным аддзяленні навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці "крыніцазнаўства". Аспірантуру скончыць не паспела.

На міжнароднай канферэнцыі ў горадзе Рэтавас Літоўскай Рэспублікі ў 2006 годзе ў музеі Роду Агінскіх выступала з дакладам аб ролі настаўніка М.К. Агінскага Жане Ралеі. З 2005 года пачала перакладаць мемуарную спадчыну Агінскага. Рэцензентам 1-га тома перакладу выступіў вядомы літаратуразнаўца Адам Мальдзіс. Да канца свайго жыцця паспела перакласці з французскай мовы на беларускую два тамы з чатырох мемуараў М.К. Агінскага.

Заўчасна памерла 10 чэрвеня 2011 года ад пароку сэрца.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара

Читайте также

Сарай размером более 100 квадратных метров горел в Молодечненском районе
В деревне Великие Кошевники Молодечненского района вечером 14 февраля горел сарай. Хозяйственная постройка повреждена огнем. Люди не пострадали.
Воин-интернационалист Игорь Арабей: «Мы покидали Афганистан с развернутыми знаменами, а американцы убегали в шлепках»
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов. Поговорили с Игорем Арабеем, заведующим музея памяти воинов-интернационалистов в СШ№14 города Молодечно, председателем Молодечненской районной организации общественного объединения «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане».
Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.