Опубликовано: 06 ноября 2014, 11:40
43

У Маладзечне пройдуць здымкі навагодніх музычных вечароў з удзелам «Песняроў» і Пятра Ялфімава

Тэлеканал «Беларусь-3» здыме ў Маладзечне навагоднія вечары з удзелам папулярных беларускіх артыстаў.

У Палацы культуры пачалі рыхтавацца да Новага года, піша «Маладзечанская газета».

Сярод мноства тэматычных мерапрыемстваў – сумесны прэм’ерны праект гэтай установы, тэлеканала «Беларусь-3» і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Тэлеверсію музычных вечароў можна будзе ўбачыць напярэдадні Новага года.

У рамках тэлепраекта адбудуцца тры канцэрты, на якіх выступяць вядомыя выканаўцы Пётр Ялфімаў, Жанэт, Алёна Ланская, а таксама вакальныя групы «Чараўніцы» і «Камерата», ансамбль «Песняры», арт-група «Беларусы» і інш.

Запланавана творчая вечарына і нашага земляка – лаўрэата міжнародных конкурсаў Уладзіміра Александровіча.

Таксама пройдзе юбілейны творчы вечар заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі. У канцэрце прымуць удзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага і выпускнікі гэтай навучальнай установы.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.