Опубликовано: 25 октября 2012, 17:44
36

У Маладзечне паэтка Ірына Багдановіч прадставіць сваю кнігу “Душа лістападу”

26 кастрычніка на прэзентацыі выдавецтва "Кнігазбор" у Маладзечне адбудзецца творчая сустрэча з Ірынай Багдановіч.

Як паведаміла Краю загадчыца аддзела абслугоўвання Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча Таццяна Закрэўская, на прэзентацыі выступіць дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі, паэтка Ірына Багдановіч прадставіць сваю кнігу “Душа лістападу”, якая выйшла ў 2012 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”, а сустрэчу завершыць канцэрт Андруся Такінданга і яго гурта «Recha». Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Край.бай анансаваў мерапрыемства. 

Падчас творчай сустрэчы паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч, апрача прэзентацыі новай кнігі, распавядзе пра літаратурную працу над зборамі твораў беларускіх пісьменнікаў 20-30 гг. мінулага стагоддзя, пазнаёміць слухачоў са сваімі творамі з іншых паэтычных зборнікаў.

Сустрэча адбудзецца ў канферэнц-зале бібліятэкі а 17.30 (вул. Талстога, 4). Будзе арганізавана таксама выстава-продаж кніг выдавецтва.

Па словах Таццяны Закрэўскай, да канца года адбудуцца прэзентацыі выдавецтваў "Чатыры чвэрці", "Про Хрысто", "Рэгістр". Мерапрыемствы прымеркаваны да Года кнігі.

Изображение 1

Даведка wikipedia.org. Ірына Багдановіч скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). Жыве і працуе ў Мінску.

Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (1998, не выдадзена), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Перакладае з польскай мовы.

Кraj.by

Читайте также

«Позиция силы нужна нам для того, чтобы мы могли защитить себя и другого человека»: в Молодечно прошел тренинг для подростков «Стоп: буллинг»
Тренинг для подростков «Стоп: буллинг» прошел в Молодечненском районном центре культуры в субботу, 15 февраля.
Ведром с водой мужчина тушил свою баню в Браславском районе
Частная баня загорелась вечером 15 февраля в деревне Мисянцы Браславского района. 40-летний хозяин не стал дожидаться спасателей МЧС, взял ведро с водой и приступил к тушению.
Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.