Опубликовано: 18 апреля 2016, 15:40
78

У Маладзечне адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная гісторыку Міколу Ермаловічу

5 мая ў канферэнц-зале бібліятэкі «Верасок» пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю маладзечанскага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка, расказала парталу Край.бай загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы Таццяна Закрэўская. Сустрэча адкрыта для ўсіх ахвотных, таму прыйсці на яе можа кожны неабыякавы да памяці пра гэтага неардынарнага чалавека.

На канферэнцыю запрошаны такія вядомыя дзеячы культуры, як Вячаслаў Рагойша, Віктар Шніп, Людка Сільнова, Навум Гальпяровіч і іншыя. Пачатак у 11.00.

Мікола Ермаловіч з жонкай Лідзіяй

Изображение 1

Дачка Міколы Ермаловіча Алена (на фота справа)

Изображение 3

Магіла Міколы Ермаловіча на старых могілках у Маладзечне

Изображение 2

Даведка. Міко́ла Іва́навіч Ермало́віч (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне, цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць – 5 сакавіка 2000, Маладзечна) – беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х г. Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў.
be.wikipedia.org

Валянцін ЦІШКО
Фота з архіва Край.бай і сямейнага альбома Алены Ермаловіч



Читайте также

«Дорога превратилась в кашу». В Олехновичах Молодечненского района пожаловались на некачественную подсыпку дороги
Жительница Олехнович пожаловалась на благоустройство улицы Городокской в населенном пункте. По ее словам, в 2021 году были выделены средства на благоустройство дороги. Коммунальные службы начали ее подсыпку, но использовали для этого обычный сеянный песок.
В реанимации пришел в себя один из двух спасенных на Мядельщине рыбаков и сказал: «Нас было трое». Нашли труп третьего рыбака
Возле хутора Глубокий Ручей Мядельского района спасатели МЧС и сотрудники ОСВОД 24 марта из озера Большие Швакшты достали погибшего рыбака 1975 года рождения.
Нашествие динозавров в Молодечно! Динопарк-2! Работает во время школьных каникул!
ТОЛЬКО по 2 апреля в ТЦ «Спутник» (2-ой этаж, здание KFC ) НОВЫЕ АНИМАТРОННЫЕ ДИНОЗАВРЫ от создателей интерактивного динопарка ”Ожившие динозавры”!