Опубликовано: 16 апреля 2012, 14:26
71

У маладзечанскай СШ №1 працуе адноўлены пакой Янкі Купалы, імя якога школа носіць з 1957 года

На трэцім паверсе школы яшчэ ў 60-х гадах аформлены пакой Янкі Купалы, дзе сабраны разнастайныя экспанаты, матэрыялы, кнігі аб жыцці і творчасці паэта. Зараз працуе адноўлены пакой.

Першай захавальніцай пакоя была Зінаіда Уласава, затым Паліна Грабоўская, цяпер загадчыцай з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мая Грынкевіч. Яна працуе ў СШ №1 12 гадоў, піша сайт mgazeta.by.

Пакой умоўна падзелены на дзве часткі. Першая – матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта, творы Купалы і Коласа, метадычныя дапаможнікі. Адну сцяну ўпрыгожвае сучасная экспазіцыя, прысвечаная паэту, якую некалькі гадоў таму падарыў школе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.

Другая частка — этнаграфічная, дае ўяўленне аб побыце беларусаў у купалаўскія часы. Пасля рамонту яна значна пабагацела. Прадмет асаблівай гордасці – кросны, прывезеныя з Валожыншчыны. Яны прыгодныя для работы, і настаўніца выяўленчага мастацтва Кацярына Чырыца ўмее ткаць. Так што ёсць магчымасць аднавіць гэты цяпер ужо рэдкі від народнай творчасці. Старадаўні ложак, які падарыла настаўніца выяўленчага мастацтва Вольга Казунка. Мая Грынкевіч прывезла бабулін калаўрот. Вялікае пано – батык па шоўку, якое стварылі В. Казунка і К. Чырыца.

Изображение 1

Сцены размаляваны пад сялянскую хату, і вялікі драўляны стол, за якім можа размясціцца цэлы клас. Неаднойчы праходзілі ў гэтым пакоі і сустрэчы з беларускімі літаратарамі.

Па матэрыялах сайта mgazeta.by.

Читайте также

В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.