Творчая вечарына Аляксандра Хазяніна пройдзе 1 лютага ў Маладзечне
Аляксандр Хазянін - былы галоўны рэдактар "Маладзечанскай газеты".
Паэтычнае аб'яднанне "Агмень" Маладзечанскага Палаца культуры запрашае на творчую вечарыну былога галоўнага рэдактара "Маладзечанскай газеты", журналіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Хазяніна.
У 2007 годзе выйшаў яго зборнік мініяцюр, навел, эсэ, нарысаў, апавяданняў, рэцэнзій пад назвай "Скарбонка мудрасці".
Пра гэта парталу Kraj.by паведаміла кіраўнік аб'яднання "Агмень" паэтэса Таццяна Атрошанка.
Вечарына пачнецца 1 лютага ў малой зале Маладзечанскага Палаца культуры ў 18.00. Уваход свабодны.
Вольга РУДНІЦКАЯ
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter