Цымбалістка і акардыяніст з Мядзельшчыны сталі пераможцамі конкурсу выканаўцаў на народных інструментах
Адбыўся рэгіянальны этап рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў.
Як піша 18 сакавіка сайт Мядзельскага райвыканкама, сярод пераможцаў – вучні Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Адэлія Савіцкая (цымбалы) і Нарацкай Арцём Пісарчык (акардыён). Яны прадставяць рэгіён на абласным этапе, што пройдзе ў Салігорску.
Граматамі ўзнагароджаны не толькі юныя выканаўцы, але і настаўнікі: за педагагічнае майстэрства – Вольга Клімовіч (Мядзельская школа), за мастацтва канцэртмайстра – Аляксандр Галавач (Нарацкая).
Паводле сайта Мядзельскага райвыканкама