Опубликовано: 15 декабря 2014, 13:28
45

Трэцякласніца з Маладзечна выдала зборнік казак і апавяданняў

Вучаніца трэцяга класа Маладзечанскай гімназіі №10 Каця Ляшчынская выдала першы зборнік казак і апавяданняў «Мая маленькая радзіма».

Кніжачка маленькая – кішэннага фармату, у ёй 22 старонкі. Накладам у паўсотні асобнікаў, яна выйшла ў выдавецтве Аляксея Вараксіна ў Мінску. У ёй – казачкі і апавяданні Каці, аздобленыя малюнкамі яе сяброўкі і аднакласніцы, піша 10 снежня сайт «Маладзечанскай газеты».

Гэты мілы дзіцячы праект дапамаглі ажыццявіць бацькі дзяўчынак Алеся і Сяргей Ляшчынскія, а таксама Алена і Алег Аляксеевы.

Изображение 1

– У сем гадоў дачка прачытала кнігу Івана Сакалова-Мікітава «Ад вясны да вясны», і ёй вельмі спадабалася, як аўтар апісвае прыроду. З той пары куды б мы сям’ёй ні ехалі – на рэчку, у лес, яна бярэ з сабой блакноцік з ручкай і запісвае назіранні, – расказвае мама Кацюшы Алеся.

Калі такіх запісаў сабралася шмат, Каця перапісала іх у самаробную кніжачку: склала лісты фармату А4 папалам, а мама іх прашыла. Калі самапісных кніжак стала некалькі, мама вырашыла лепшыя творы набраць на камп’ютары, а неўзабаве звярнулася ў выдавецтва.

Каця папрасіла сяброўку Карыну Аляксееву, якая захапляецца маляваннем, стварыць вокладку і сюжэты некаторых твораў.

Паводле «Маладзечанскай газеты»
Фота з сайта «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.