Опубликовано: 04 июля 2016, 15:14
35

“Там, дзе Уша серабрыцца”. Паэтычная пляцоўка пад такой назвай працавала падчас Дня горада ў Маладзечне

У Маладзечне падчас святкавання Дня горада каля СШ №9 2 ліпеня працавала паэтычная пляцоўка, дзе была прадстаўлена літаратурна-музычная праграма “Там, дзе Уша серабрыцца”.

Менавіта пад такой назвай не так даўно пабачыла свет кніга, дзе пад адной вокладкай сабраныя паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы пісьменнікаў, дзейнасць і жыццё якіх непасрэдна звязаныя з Маладзечанскім краем. На свяце былі перагорнутыя некаторыя паэтычныя старонкі гэтага зборніка.

Са сваімі паэтычнымі творамі гледачоў знаёмілі Людка Сільнова, Тамара Бярэзіна, Лявон Цімохін і Валерый Хіхіч. Імпрэзу вяла паэтка Таццяна Атрошанка, якая акрамя кніг мае свой аўтарскі кампакт-дыск, з якога і прагучала песня ў яе выкананні. У праграме таксама бралі ўдзел барды Сяргей Томкавіч і Юрый Бялоў. Цудоўныя беларускія песні выконвалі таксама Хрысціна Лоўчая і Вольга Зяновіч.

Таццяна Атрошанка

Изображение 1

Лявон Цімохін

Изображение 2

Слухачы

Изображение 3

Фота на памяць

Изображение 4

Супрацоўнікамі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” былі арганізаваныя кніжная выстава “Я тут бачу свой край” і буккросінг.

Кніжная выстава

Изображение 5

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота аўтара

Даведка Край.бай. Буккросінг (ад англ.: bookcrossing) вызначаецца як "практыка пакідання кнігі ў публічным месцы, каб яе ўзялі і пачыталі іншыя, якія затым зробяць таксама". Тэрмін паходзіць з bookcrossing.com- свабоднага кніжнага анлайн-клубу, які быў заснаваны падтрымаць практыку з мэтай "зрабіць увесь свет бібліятэкай".

Читайте также

«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
В ДТП в Воложинском районе травмирована женщина-пассажир
10 МАЯ около 10:30 в Воложинском районе произошло дорожно-транспортное происшествие, в котором пострадала женщина-пассажир.