Сямейнае свята адбылося 17 студзеня ў Маладзечна ў дзіцячым Цэнтры культуры «Расток» (ФОТА)
Удзельнікамі і гасцямі свята «Святочная сустрэча пад каляднай зоркай» былі жыхары Маладзечна рознага ўзросту.
Наш партал анансаваў яго.
Па сюжэце свята да гаспадароў Лявона і Лявоніхі завіталі калядоўшчыкі: Цётка Шчодра, Мядзведзь, Певень, Бусел і Каза. Яны віншавалі ўсіх прысутных з Калядамі, спявалі песні, гулялі ў гульні.
Галоўнай святочнай гульнёй былі танцы з Казой, бо ў народзе казалі: “Хто з Казою патанцуе – таму ў гэтым годзе пашанцуе”. А пасля таго ў госці завітала Цыганка. Гаспадары шчыра частавалі гасцей каляднымі стравамі: куццёй і блінамі, цукеркамі.
У канцы свята ўсе прысутныя разам танцавалі “Кракавяк”.
Інфармацыя і фота прадастаўлены Край.бай дзіцячым Цэнтрам культуры «Расток»