Опубликовано: 25 ноября 2013, 09:41
32
Сустрэча з паэтам Лявонам Цімохіным адбудзецца ў Маладзечне 30 лістапада
Мерапрыемства запланавана ў вялікай зале кафэ “Мезанін” з 10.00 да 11.00.
Як паведаміў Край.бай прыхільнік творчасці Лявона Цімохіна Алег Новік, пасля сустрэчы ў касцёле святога Юзэфа, дзе паэт чытаў свае вершы, парафіяне папрасілі зладзіць яшчэ адну сустрэчу.
“Вершы Лявона Цімохіна прысвечаны любові да радзімы, каханню і любові паміж людзьмі, духоўнасці, Богу, – паведаміў суразмоўца. – Вялікая зала кафэ разлічана на 100-150 чалавек. Уваход будзе свабодны”.
Вольга НЯЎЗОРАВА