Опубликовано: 14 октября 2016, 12:15
60

Статуэткі «Талент-2016» уручылі лепшым культработнікам Маладзечанскага раёна (фота)

Названыя імёны ўладальнікаў штогадовай спецыяльнай прэміі райвыканкама «Талент-2016», якая ўручаецца работнікам культуры з нагоды іх прафесійнага свята.

Сэнс жыцця

Изображение 1

У намінацыі "Кіраўнік творчага калектыву года", паведамляе сайт “Маладзечанскай газеты”, адзначана Віталія Залога. З дзяцінства яна захаплялася танцамі, актыўна ўдзельнічала ў конкурсах і фестывалях, а з цягам часу харэаграфія стала сэнсам яе жыцця. З 2006 года Віталія кіруе студыяй эстраднага танца "ВіЗаВі" пры Палацы культуры, у 2010-м гэтаму творчаму калектыву прысвоена ганаровае званне ўзорнага.

Брава, "Батлейка"!

Изображение 2

"Дырэктарам года" стала Ала Палякова. Многія раённыя мерапрыемствы праходзяць з удзелам Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка", якім яна кіруе 25 гадоў. З 1996 года Ала нязменны сакратар савета дырэктараў тэатра лялек Беларусі, а з 2011-га – ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі тэатраў лялек UNIMA. Таксама з’яўляецца ініцыятарам міжнароднай акцыі "Тэатры свету – дзецям". Сёлета ўдастоена прэміі Анатолія Ляляўскага.

Непрыкметная работа канцэртмайстра

Изображение 3

"Канцэртмайстрам года" названа Алена Руткоўская, якая працуе ў дзіцячай школе мастацтваў. Яна толькі пачынае шлях у прафесію, але ўжо зарэкамендавала сябе як добрасумленны, высокапрафесійны, неабыякавы да сваёй справы работнік. На працягу некалькіх гадоў працуе канцэртмайстрам узорнага хору "Журавачка".

– Я вельмі ўдзячная арганізатарам прэміі "Талент" за тое, што заснавана намінацыя "Канцэртмайстар года", – гаворыць Алена. – Наша работа непрыкметная, але вельмі важная для творчага калектыву.

Праваднікі ў моры інфармацыі

Изображение 4

Звання "Бібліятэкар года" ўдастоена Таццяна Жаўнерчык, загадчыца бібліятэкі-філіяла №8 гарадскога пасёлка Радашковічы. Менавіта бібліятэкары з’яўляюцца праваднікамі ў невычэрпным моры кніг і інфармацыі. Бібліятэка-філіял №8 абслугоўвае 3 100 радашкоўцаў, у яе фондзе звыш 45 тысяч асобнікаў. Асноўныя напрамкі работы – краязнаўства і экалогія. Гэта ўстанова з’яўляецца інфармацыйна-адукацыйным цэнтрам для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Таксама пад кіраўніцтвам Таццяны працуе клуб для пажылых людзей "Крыніца", дзе праходзяць музычныя вечары, гадзіны духоўнасці, бенефісы аўтарскай песні і іншыя мерапрыемствы.

Адметны падыход

Изображение 5

У намінацыі "Майстар года" вызначана Ала Бажко, метадыст-майстар Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў. Доўгі час яна займаецца рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Яе работы – як у сучасным стылі, так і ў народных традыцыях – заўсёды адрозніваюцца адметным падыходам да стварэння вобраза, настрою. І гэта не застаецца не заўважаным: цяжка пералічыць усе ўзнагароды майстра Бажко. З задавальненнем Ала дзеліцца вопытам і з падрастаючым пакаленнем, ладзіць майстар-класы.

З кагорты неардынарных

Изображение 6

Лепшы "Клубны работнік" – Таццяна Іванчык, мастацкі кіраўнік Беразінскага СДК цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна. Агульны яе стаж работы ў сферы культуры – 17 гадоў. Ад 2016-га выконвае абавязкі кіраўніка народнага вакальнага ансамбля "Беразіначка". Гэты калектыў працягвае актыўную канцэртную дзейнасць і з’яўляецца сапраўдным упрыгажэннем мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашым раёне і за яго межамі. Таксама Таццяна – удзельніца вакальнага ансамбля "Вечарына".

Культработнік года

Изображение 7

"Культработнікам года" названа Ала Яцына, намеснік дырэктара па інфармацыйнай і канцэртнай дзейнасці Палаца культуры. Менавіта пад яе кіраўніцтвам на высокім арганізацыйным узроўні праводзяцца канцэрты беларускіх і расійскіх папулярных творчых калектываў і асобных выканаўцаў. Штораз гэтыя праекты знаходзяць водгукі ў гледачоў. Сёлета Ала актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца года".

Шэрагу іншым работнікаў уручаны Ганаровыя граматы абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў. Падзячныя лісты і грашовыя прэміі падрыхтавала раённая арганізацыя РГА "Белая Русь". А добрым падарункам для ўсіх прысутных стала канцэртная праграма заслужанага калектыву краіны "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр".

Намінантаў, работнікаў і ветэранаў гэтай сферы, якія сабраліся ў Палацы культуры, віталі намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лукоўская, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры Маладзечанскага раёна Галіна Скурат.

Изображение 8

Фота з сайта "Маладзечанскай газеты"

Читайте также

В Воложинском районе спасатели достали лошадь, которая провалилась в яму
Вечером 12 декабря воложинские спасатели получили тревожное сообщение: в агрогородке Ивенец в яму провалилась лошадь. Хозяин, полный беспокойства за своего любимца, немедленно обратился за помощью.
Ксения Казак: «Будьте внимательны и не доверяйте малознакомым людям, чтобы не стать потерпевшим в уголовном деле»
Старший помощник прокурора Молодечненского района Ксения Казак рассказала, как не стать жертвой хищений имущества путем модификации компьютерной информации.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.