Опубликовано: 26 февраля 2015, 16:04
64

Стала вядома, хто прадставіць Міншчыну на конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю «Маладзечна-2015» (ФОТА)

У Палацы культуры адбыўся абласны адборачны тур, па выніках якога стала вядома, хто прадставіць Мінскую вобласць на конкурсе маладых выканаўцаў ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2015».

Імі сталі маладзечанец Марк Войтка, Таццяна Валахановіч з Дзяржынскага раёна і Кацярына Лазука са Старадарожчыны, піша 24 лютага сайт газеты «Маладзечанская газета».

Сярод 12 удзельнікаў маладзечанцаў было пяцёра: выхаванкі ўзорнай студыі эстрадных спеваў «Жывы гук» Палаца культуры, трэцякурсніца музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Вера Лявіцкая, дзесяцікласніца гімназіі-каледжа мастацтваў Дзіяна Бажко, Аляксандра Шаюк, якая вучыцца ў гімназіі №7 (прадстаўляла Дзіцячы Цэнтр культуры «Расток», рэжысёр Радашковіцкага цэнтра культуры Паліна Захарчанка. Адным з самых моцных канкурэнтаў удзельнікі адборачнага тура называлі маладзечанца Марка Войтку.

Удзельнікі адбору ад Маладзечна: Вера Лявіцкая, Марк Войтка, Дзіяна Бажко, Аляксандра Шаюк, Паліна Захарчанка

Изображение 1

Марк Войтка летась ужо спрабаваў свае сілы на конкурсе. Раней ён займаўся ва ўзорнай студыі эстрадных спеваў «Брава!» Дзіцячага Цэнтра культуры «Расток», а цяпер вучыцца ў Мінску ў ВНУ.

Таццяна Валахановіч з Дзяржынскага раёна – кіраўнік эстраднай студыі «Галасы» Дома культуры пасёлка Энергетыкаў. Гэта першы яе сур’ёзны сцэнічны вопыт.

Изображение 2

Кацярына Лазука са Старадарожчыны выступіць на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў другі раз.

Изображение 3

Изображение 4

Паводле сайта газеты «Маладзечанская газета»
Фота з сайта газеты «Маладзечанская газета»

Читайте также

Парень готовится к чемпионату мира по плаванию, а его притащили к маме на футбол. Маленький Тимур в Молодечно – звезда 8-го мини-футбольного тура
В Молодечно на паркете Спортивно-развлекательного центра 24 ноября состоялся восьмой тур открытого чемпионата города по мини-футболу. Игры посетил будущий чемпион мира по плаванию Тимур Блоцкий, который по совместительству является трехлетним сыном рефери FIFA Ольги Блоцкой.
Возможности передвижной криминалистической лаборатории на колёсах узнали в Вилейке
Побывали на Дне открытых дверей управления Следственного комитета по Минской области, который провели совместно с Вилейским РОСК. В мероприятии приняли участие учащиеся 10-11 классов учреждений образования Вилейки и Вилейского района.
Узнали, куда спешили спецавтомобили МЧС вечером 1 декабря в Молодечно
1 декабря около 20:00 на улице Великий Гостинец в Молодечно с включенными сиренами мчались по вызову пожарные автомобили.