Прыжыццёвыя, рэдкія фотаздымкі Янкі Купалы і Якуба Коласа можна ўбачыць у Маладзечне (ФОТА)
«Вобразы мілыя роднага краю…» Так называецца кніжна-графічная выстаўка, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.
Выстаўка падрыхтавана сумесна з Дзяржаўнымі літаратурнымі музеямі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На ёй прадстаўлены выданні твораў паэтаў, у тым ліку прыжыццёвыя, рэдкія фотаздымкі, нотаграфіі музычных твораў на вершы Я.Купалы, графічныя творы вядомых беларускіх мастакоў: Л.Лейтмана, М.Бельскага, А.Кашкурэвіча, В.Шаранговіча, М.Аўчыннікава, якія з’яўляюцца ілюстрацыямі да твораў Я.Купалы і Я.Коласа.
Выстаўка будзе працаваць да 30 чэрвеня кожны дзень акрамя панядзелка.
Кошт квіткоў: дзіцячы - 780 рублей, дарослы - 1550 рублей.
Мінскі абласны краязнаўчы музей для Край.бай