Опубликовано: 06 сентября 2016, 11:55
192

Пісьменнікі Анатоль Зэкаў і Анатоль Казлоў прыедуць у Маладзечна на сустрэчу з чытачамі

Творчая сустрэча з пісьменнікамі адбудзецца ў бібліятэцы «Верасок» 7 верасня. Уваход вольны.

Як патлумачыла парталу Край.бай загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Закрэўская, візіт адбудзецца ў межах Дня беларускага пісьменства, які ладзяць у бібліятэцы.

7 верасня ў «Вераску» будзе працаваць выстава беларускіх кніг і часопісаў. Падчас творчай сустрэчы Анатоль Зэкаў, Анатоль Казлоў і Мар'ян Дукса раскажуць пра сябе і свае творы, адкажуць на пытанні чытачоў. Уваход вольны. Сустрэча пачнецца а 14-й гадзіне.

Даведка. Анатоль Зэкаў – беларускі паэт і празаік. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007 год, сатыра і гумар) і прэміі імя Васіля Віткі (2009 год).

Анатоль Зэкаў

Изображение 1

Анатоль Казлоў – беларускі празаік, літаратуразнаўца. Аўтар некалькіх празаічных зборнікаў. Працаваў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (2003-2009). Цяпер супрацоўнік часопіса «Нёман».

Анатоль Казлоў

Изображение 3
be.wikipedia.org, фота з сайта www.vlib.by

Мар'ян Дукса

Мар'ян Дукса. Фота з сайта smorgon.gov.by
фота з сайта smorgon.gov.by

Мар'ян Дукса – беларускі паэт. Лаўрэат другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016) за кнігу «Птушка вечнасці – Душа».

Святлана ЦІШКО



Читайте также

Узнали, что будет с долларом до конца года
Финансовый эксперт из Беларуси прокомментировала, что будет с долларом в 2023 году
В Минске собираются контролировать дворников через смартфон. Узнали, а будут ли в Молодечно
Kraj.by узнал, грозит ли новшество тем, кто убирает дворы и улицы в Молодечно и правда ли у всех дворников есть смартфон, чтобы следить за их работой.
В Вилейке ищут мужчину, который подобрал чужую карту и погулял по магазинам – алкоголь не брал
Милиция ищет мужчину на фото, который рассчитывался в магазинах чужой картой.