Першы сакратар пасольства Венесуэлы ўзнагароджаны дыпломам Першай ступені на фестывалі ў Паставах (СПІС ЛАЎРЭАТАЎ)
Першы сакратар амбасады Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Херарда Эстрада Марцінас сыграў на скрыпцы для пастаўскай публікі і паабяцаў вярнуцца ў горад з сольнай праграмай. А музыкі з рэгіёнаў Краю – Пастаўшчыны, Мядзельшчыны і Маладзечаншчыны - таксама атрымалі ўзнагароды на конкурсе “Хто каго?”.
Па словах дырэктара пастаўскага Дома культуры Алы Чарнюк, першаму сакратару амбасады спадабалася выступаць у Паставах. На пачатку ліпеня ён вырашыў прыехаць у горад зноў, але не адзін, а са сваім калектывам. Справа ў тым, што Херарда Эстрада Марцінас -каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара, пры якім існуе музычны калектыў.
Алёна СПІРЫДОН, Міхаіл МАРЖЭЎСКІ
Пастаўскі Дом культуры прадставіў вынікі традыцыйнага конкурсу калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах "Хто каго?" ХV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбылы і гармонік” у Паставах. Журы ўзначаліў М.А.Казінец - народны артыст Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.
Былі ўзнагароджаны:
1. За захаванне народных музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнай творчасці ў намінацыі “дзіцячая творчасць”:
1.1. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” узнагароджваецца:
- ансамбль баянаў “Нарачанскі бамонд” навучэнцаў сярэдняй школы № 2 г.п.Нарач.
1.2. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Палкіна Аляксандра (цымбалы) г.Паставы;
- Барысюк Аляксандра (цымбалы) г.Паставы;
1.3. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ І СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Гаглашвілі Уладзіслаў (балалайка) Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў;
- Крыгер Лізавета (дудка) Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў;
- узорны ансамбль народнай музыкі “Званочкі” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік – Валянціна Тамазанава).
2. За захаванне народных музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнай творчасці ў намінацыі “народныя спевы і прыпеўкі”:
2.1. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” узнагароджваюцца:
- Марозава Антаніна і Старавойтава Таццяна, г.Дуброўна;
- Савіч Вольга і Макарэвіч Яўгенія, г.Мінск;
2.2. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІІ СТУПЕНІ” узнагароджваецца:
- Моргун Вольга, г.Пушкіна Маскоўскай вобласці, Расія
2.3. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Барсукова Людміла, г.Гарадок
3. За захаванне народных музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнай творчасці ў намінацыі “інструментальныя дуэты”:
3.1. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” узнагароджваюцца:
- Пітэрс Даўгуліс (гармонік) і Зане Дукальска (бубен) г.Рэзэкне, Латвія;
- Людміла Тарасенка (цымбалы) і Алена Карніцкая (цымбалы) г.Дзяржынск;
3.2. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ І СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Ванда Мацкевіч (цымбалы) і Анатоль Собаль (гармонік), салісты заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў;
- Аман Малдыбаеў (дамбра) і Рустэм Малдыбаеў (дамбра), грамадскае аб’яднанне “Казахская рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія Масквы” і фонда садзеяння развіццю сяброўства народаў і нацыянальнага мастацтва “Астана”;
- Аксана Буднік (бандура) і Дзмітрый Лук’яненка (бандура), Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, Украіна;
4. За захаванне народных музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнай творчасці і выканальніцкае майстэрства ў намінацыі “выканаўца на народных інструментах”:
4.1. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” узнагароджваюцца:
- Міхаіл Шлег (гармонік), г.Дуброўна;
- Аман Малдыбаеў (дамбра), грамадскае аб’яднанне “Казахская рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія Масквы” і фонда садзеяння развіццю сяброўства народаў і нацыянальнага мастацтва “Астана”;
- Андрэй Шклёда (старадаўнія струнныя музычныя інструменты), г.Мазыр;
- Аляксандр Кавалёў (гармонік), г.Горкі;
- Аляксандр Савіч (гармонік), Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў;
- Бялясаў Аляксей (скрыпка), г.Дзяржынск;
4.2. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Уладзімір Шакуцёў (гармонік), г.Гарадок
- Аляксей Амбражэвіч (гармонік), г.Мінск;
- Анатоль Кудласевіч (гармонік), г.Старыя Дарогі;
- Зане Дукальска (бубен) г.Рэзэкне, Латвія;
4.3. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Азамат Нурашоў (дамбра), грамадскае аб’яднанне “Казахская рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія Масквы” і фонда садзеяння развіццю сяброўства народаў і нацыянальнага мастацтва “Астана”;
- Уладзімір Літвінчук (гармонік), Брэсцкі раён;
- Людміла Рудзінская (цымбалы), г.Мазыр;
4.4. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ І СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- Херарда Эстрада Марцінас (скрыпка), Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла;
- Святлана Нігурэнка (бандура), г.Кіеў, Украіна;
- Міхаіл Сіняк (гармонік), г.Мінск;
4.5. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ І СТУПЕНІ” і спецыяльным прызам імя Уладзіміра Грома ўзнагароджваецца:
- Сяргей Ярук (народныя драўляныя музычныя інструменты) Маладзечанскі раён.
5. За захаванне народных музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнай творчасці і выканальніцкае майстэрства ў намінацыі “ансамблі народнай музыкі”:
5.1. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” узнагароджваюцца:
- народны ансамбль гарманістаў “Гарадоцкія музыкі” Гарадоцкага раённага метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культасветработы
(кіраўнік – Аляксандр Шандаеўскі);
- заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі “Крыніца” Дубровінскага раённага Дома культуры
(кіраўнік – Міхаіл Шлег);
- танцавальны калектыў “Сана” грамадскага аб’яднання “Казахская рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія Масквы” і фонда садзеяння развіццю сяброўства народаў і нацыянальнага мастацтва “Астана”
(кіраўнік – Жаркын Уцешава);
- народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага Дома культуры (кіраўнік – Юрый Заяц);
- народны ансамбль народнай музыкі і песні “Жывіца” аўтаклуба дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна (кіраўнік – Аляксандр Кавалёў);
- народны ансамбль рускай песні “Масковія” г.Пушкіна Маскоўскай вобласці, Расія (кіраўнік – Марына Серыкава);
- танцавальны калектыў “Тамміку” г.Йыхві, Эстонія (кіраўнік – Хелі Торі);
- фальклорны гурт “Сяброўкі” Дукорскага сельскага Дома культуры Пухавіцкага раёна (кіраўнік – Алена Петрусенка);
5.2. спецыяльным дыпломам “УДЗЕЛЬНІК ФЕСТЫВАЛЮ” і спецыяльным прызам аргкамітэта “Культурная спадчына Антонія Тызенгаўза” узнагароджваецца:
- ансамбль “Альба Рутэнія” выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 2 г.Мазыра (кіраўнік Андрэй Шклёда);
5.3. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- узорны дзіцячы калектыў “Белаярскія лыжкары” Мошкаўскага раёна Навасібірскай вобласці, Расія (кіраўнік – Станіслаў Равякін);
- народны ансамбль народнай музыкі і песні “Магілёўцы” Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (кіраўнік – Таццяна Аднарогая);
- інструментальны ансамбль “Кросны” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (кіраўнік – Вольга Трамбіцкая);
5.4. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ ІІ СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- ансамбль народных інструментаў “Вітэры” г.Рэзэкне, Латвія
(кіраўнік – Сандра Старе);
- народны ансамбль беларускай музыкі “Бліскавіца” выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 2 г.Мазыра (кіраўнік – Таццяна Пайкова);
- народны ансамбль народнай песні і музыкі “Шчодрыца” Палаца культуры “Лошыцкі” г.Мінска (кіраўнік – Ірына Вакульчык);
- народны ансамбль народнай музыкі “Спадчына” Дзяржынскага гарадскога Дома культуры (кіраўнік – Віталь Клімакоў);
5.5. спецыяльным дыпломам фестывалю “ЛАЎРЭАТ І СТУПЕНІ” узнагароджваюцца:
- народны ансамбль народных інструментаў “Сябрына” Тэльманаўскага сельскага Дома культуры Брэсцкага раёна (кіраўнік – Віктар Дземянюк);
- народны ансамбль песні “Спадчына” Тэльманаўскага сельскага Дома культуры Брэсцкага раёна (кіраўнік – Уладзімір Літвінчук);
- ансамбль народнай песні і танца “Аўкштайцыя” г.Швянчоніс, Літва (кіраўнік – Аўрымас Балюконіс);
- узорны ансамбль бандурыстаў “Мальвы” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Абалоньскага раёна г.Кіева, Украіна (кіраўнік – Ніна Галючык);
6. За значны ўклад у захаванне музычных традыцый, развіццё народна-інструментальнага мастацтва і выканальніцкае майтэрства спецыяльным дыпломам “ЛАЎРЭАТ ФЕСТЫВАЛЮ” і спецыяльным прызам аргкамітэта узнагароджваецца:
- Літоўскі дзяржаўны ансамбль песні і танца ”Lietuva”, г.Вільнюс, Літва
(мастацкі кіраўнік – Рабертас Кацінскас).
Больше материалов про фестиваль в Поставах можно прочитать ЗДЕСЬ.
Все фото и видео можно увидеть ЗДЕСЬ.