Опубликовано: 30 марта 2016, 17:20
40

Персанальная выстава “Краявіды з коньмі” юнай мастачкі Анастасіі Надудзік адкрыецца ў Палацы культуры Маладзечна

Адкрыццё выставы Анастасіі Надудзік адбудзецца 31 сакавіка ў выставачным фае (трэці паверх) у 16.30. Працаваць экспазіцыя будзе да 21 красавіка.

Анастасія Надудзік нарадзілася ў Маладзечне ў сям’і юрыстаў. З 10 гадоў дзяўчына наведвае народную студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Палацы культуры г. Маладзечна. Паралельна скончыла школу мастацтваў па класу фартэпіяна.

Любімая тэма ў творчасці Анастасіі – коні. Іх яна лічыць самай лепшай жывёлай і старанна малюе амаль у кожнай сваёй кампазіцыі. Часцей за ўсё коні знаходзяцца побач з людзьмі, раздзяляючы іх радасці і турботы.

Работы юнай мастачкі пранікнёныя і запамінальныя: “Яблык з роднага саду”, прысвечаная падзеям Вялікай Айчынай вайны, “Новы год прыйшоў” –ўсе радуюцца святу і інш. Дзяўчына, як і ўсе выхаванцы народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, любіць наведваць радзіму М.-К. Агінскага – Залессе. У Анастасіі нават атрымаўся цыкл прац на тэму “Эпоха паланэзу”. Сярод іх “Сустрэча ля фантана”, “Вясна ў маёнтку М.-К. Агінскага”, “У госці ў Залессе”. Ёсць работа, прысвечаная падзеям, якія адбываліся ў Маладзечанскім замку ў 1812 годзе – “Апошні прытулак Напалеона”.

Анастасія Надудзік пастаянная ўдзельніца шматлікіх творчых конкурсаў. Не раз была ўзнагароджана ганаровымі граматамі і дыпломамі. Так, у рэгіянальным конкурсе “Маладзечна – з мінулага ў будучыню” атрымала дыпломы І і ІІІ ступені, а на Міжнародным конкурсе ў Літве “М.-К. Агінскі – вернем час” стала лаўрэатам.

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай інфармацыйным аддзелам Палаца культуры Маладзечна



Читайте также

Популярное подсолнечное масло из России запретили продавать в Беларуси
Госстандарт пояснил, какое масло брать не стоит.
Минск получил более тысячи подписей против строительства хранилища фекальных отходов под Молодечно
Предприятие «Минскводоканал» получило по электронной почте письмо из Красненского сельсовета от местных жителей. Они против строительства пруда-накопителя осадков хозяйственно-фекальных сточных вод, которые собираются возить из столицы.
В Молодечно столкнулись три машины - одну разломало пополам
Все живы, но не очень здоровы – узнали предварительные последствия утренней дорожной аварии в Молодечно.