Опубликовано: 11 июня 2013, 13:31
69

Паэт Віктар Шніп: Маладзечна – культурная сталіца Беларусі (ФОТА)

Паэтычныя сустрэчы з удзелам беларускіх паэтаў у межах фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” прайшлі 8 чэрвеня на музычным падвор’і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.

Изображение 2

Изображение 8

Распачала сустрэчу ўдзельніца конкурса маладых выканаўцаў “Маладзечна-2013” Таццяна Барысевіч, якая выканала песню “Родная мова”. Следам за ёю са сцэны чыталі свае вершы паэты Валеры Максімовіч, Іна Фралова, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Ганна Міклашэвіч і Таіса Трафімава.

Таццяна Барысевіч

Изображение 3

Паэтка з Валожына Валянціна Гіруць-Русакевіч

Изображение 9

Таіса Трафімава

Изображение 6

Валеры Максімовіч

Изображение 18

Большасць гледачоў схавалася ад сонца ў цяньку

Изображение 7

Изображение 12

Мікола Шабовіч, стоячы на сцэне, узгадаў гады, калі ён працаваў у Мінскім абласным драматычным тэатры. А таксама прачытаў вершы, прысвечаныя памяці свайго сябра, пісьменніка Юрыя Сапажкова, які памёр 5 чэрвеня гэтага года.

На сцэне – Мікола Шабовіч

Изображение 4

Изображение 16

З гэтай жа прычыны паэт Дзмітрый Пятровіч парушыў сваю традыцыю – пачынаць выступленне з песні на словы Купалы. І заспяваў пад гітару песню на словы Міколы Шабовіча “Пералётная птушка”, прысвяціўшы яе Юрыю Сапажкову і ўсім пісьменнікам, якіх няма з намі.

Дзмітрый Пятровіч

Изображение 5

Малады паэт з Нарачанскага краю, які цяпер жыве і працуе ў Мінску, Рагнед Малахоўскі, не толькі прачытаў свае вершы, але і распавёў слухачам, што менавіта ў Маладзечне ён некалі сустрэў сваё першае каханне. “Першае і неузаемнае, – адзначыў ён. – Я ўдзячны той дзяўчыне: калі б не яна, я, магчыма, не стаў бы паэтам”.

Рагнед Малахоўскі

Изображение 17 

Марына Лайкова спявала песні на словы Янкі Лайкова. Чытала яна і свае творы.

Дзмітрый Пятровіч і Марына Лайкова

Изображение 15

Спявала таксама і маладзечанская паэтка-кампазітар Таццяна Атрошанка. Яна выканала сваю песню “Не я”.

Таццяна Атрошанка

Изображение 1

Паэт Анатоль Зэкаў не толькі весяліў слухачоў вершамі-пародыямі, але і чытаў любоўную лірыку, узгадваў свае сустрэчы з Алесем Пісьмянковым. Разважаючы аб роднай мове, ён адзначыў: “Усе мы – эмігранты на гэтай роднай зямлі”.

Анатоль Зэкаў

Изображение 10

Віктар Шніп у размове з карэспандэнтам Кraj.by адзначыў:

– З года ў год я ўдзельнічаю ў гэтым фестывалі беларускага слова. І кожны год бачу нешта новае: мяняецца і горад, і людзі – усё навокал мяняецца. Маладзечна становіцца больш еўрапейскім. Думаю, не памылюся, сказаўшы, што Маладзечна – культурная сталіца Беларусі. Калі мяне запрашаюць, я стараюся прыязджаць сюды. Я прапусціў толькі некалькі фестываляў, і скажу так: як не прыедзеш сюды – цэлы год адчуваеш, нібы страціў нешта. Прыязджаць да вас, у пэўным сэнсе, традыцыя для мяне.

Віктар Шніп (злева)

Изображение 13

А вось паэт Уладзімір Мазго узгадаў, што першую песню на свае словы ён пачуў менавіта ў Маладзечна, на фестывалі беларускай песні і паэзіі. А сам фестываль ён ацаніў так:

– Я удзельнічаў амаль кожны год у фестывалі, з 1993 года. Хаця некалькі, здаецца, два, прапусціў. Раней мы выступалі на агульнай сцэне: паэты змянялі артыстаў, артысты – паэтаў. Паэзія і песня былі разам. Але ўжо некалькі год як нас раз’ядналі, і мы, паэты, выступаем тут, на музычным падвор’і. З аднаго боку, так лепей: тут утульна, прыходзяць сапраўдныя прыхільнікі беларускага слова. Але, з іншага боку, і не зусім добра: на вялікай сцэне нас чула больш людзей, а сюды, на падвор’е, не кожны і зойдзе, не кожны і ведае, што мы тут. Можа, трэба было б арганізаваць нейкія круглыя сталы з пісьменнікамі і кампазітарамі, абмен вопытам і напрацоўкамі? Але сёння мы абмяжоўваемся толькі чытаннем сваіх вершаў. Можа неяк шырэй трэба? Я не ведаю.

Уладзімір Мазго

Изображение 11

Завяршыў сустрэчу народны ансамбль народнай песні “Спадчына” Капыльскага раённага цэнтра культуры песняй на словы Аляксандра Роўды “Родная хата”.

Изображение 14

Валянцін ЦІШКО
Фота Валерыя ТРАЦЯКА

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.