Опубликовано: 08 июля 2016, 18:14
31

На вясковым Купаллі ў Маладзечанскім раёне вадзілі карагоды і танчылі ойру (фота)

6 ліпеня ўдзельнікі этнаграфічнага клуба “KOLA” з Маладзечна і народнага ансамбля “Крынічанька” пры Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна зладзілі сваё аўтэнтычнае Купалле. Музыкі наведалі вёску Раёўшчына, дзе пад гукі дуды і фальклорныя песні вадзілі купальскія карагоды.

Чаму маладзечанцы вырашылі “збегчы” на Купалле ў вёску, Край.бай распавяла ўдзельніца этнаграфічнага клуба Вольга Трубач.

– З ансамблем “Крынічанька” мы разам вучылі аўтэнтычныя фальклорныя песні. І жанчыны вельмі хацелі падзяліцца з намі сваім досведам. Таму, калі нас пазвалі на свята ў Раёўшчыну, адразу адгукнуліся. Такое Купалле мне падаецца больш сакральным, сапраўдным, чым тое, што адбываецца ў горадзе, – падзялілася суразмоўца.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Па словах Вольгі Трубач, традыцыйных спускаў вяночкаў на ваду не было. Затое было шмат танцаў і песень. У канцы вёскі каля імправізаванага вогнішча ўдзельнікі свята вадзілі карагоды, танцавалі лявоніху, падыспань, ойру. Музычныя кампазіцыі выконваў сапраўдны дудар Міхась Русакевіч.

На свята таксама сабраліся мясцовыя жыхары: жанчыны прыйшлі ў вяночках, дзеці танчылі разам з дарослымі.

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

– Вяскоўцы чамусьці саромеліся ўдзельнічаць, асабліва мужчыны. Самымі актыўнымі, напэўна, былі дзеткі, – зазначыла Вольга Трубач.

Кацярына СУШКО
Фота з сайта суполкі Этнаграфiчны клуб "KOLA" УКантакце 



Читайте также

В реанимации пришел в себя один из двух спасенных на Мядельщине рыбаков и сказал: «Нас было трое». Нашли труп третьего рыбака
Возле хутора Глубокий Ручей Мядельского района спасатели МЧС и сотрудники ОСВОД 24 марта из озера Большие Швакшты достали погибшего рыбака 1975 года рождения.
Нашествие динозавров в Молодечно! Динопарк-2! Работает во время школьных каникул!
ТОЛЬКО по 2 апреля в ТЦ «Спутник» (2-ой этаж, здание KFC ) НОВЫЕ АНИМАТРОННЫЕ ДИНОЗАВРЫ от создателей интерактивного динопарка ”Ожившие динозавры”!
«Дорога превратилась в кашу». В Олехновичах Молодечненского района пожаловались на некачественную подсыпку дороги
Жительница Олехнович пожаловалась на благоустройство улицы Городокской в населенном пункте. По ее словам, в 2021 году были выделены средства на благоустройство дороги. Коммунальные службы начали ее подсыпку, но использовали для этого обычный сеянный песок.