На свята «Ракуцёўскае лета» ў Маладзечанскiм раёне прыедуць паэты Віктар Шніп, Серж Мінскевіч і іншыя
Сучасная беларуская паэзiя будзе гучаць на Рэспублiканскiм свяце песнi i паэзii «Ракуцёўскае лета» 27 ліпеня.
Свята ладзiцца ў фiлiяле лiтаратурнага музея iмя Максiма Багдановiча «Фальварак Ракуцёўшчына». Край.бай пісаў пра гэта раней.
Аб тым, хто з беларускiх паэтаў прыедзе ў Ракуцёўшчыну, Край.бай расказала загадчыца Лiтаратурнага музея Максiма Багдановiча Марына Запартыка.
«Згоду стаць удзельнiкамi свята ўжо далi Навум Гальпяровiч, Анатоль Бутэвiч, Вiктар Шнiп, Людмiла Рублеўская, Серж Мiнскевiч, Змiцер Арцюх i iншыя», – паведамiла яна.
Нагадаем, свята пачнецца а 12-й гадзiне.
Вольга НЯЎЗОРАВА