Опубликовано: 27 июня 2015, 00:11
155

На Маладзечаншчыне ў вёсцы Аборак урачыста адкрылі адноўленае месца былога касцёла Святога Роха (ФОТА)

Урачыстае адкрыццё адноўленага месца былога касцёла Святого Роха і пахавання роду Ходзькаў-Дэдэркаў прайшло ў вёсцы Аборак Маладзечанскага раёна 24 чэрвеня.

Шыльда рэстаўрацыі

Изображение 1

Два месяцы рэстаўрацыя вялася па ініцыятыве дырэктара Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага Рыгора Сарокі.

Рыгор Сарока

Изображение 2

Бескарысліва ў Аборку працавалі выкладчыкі і навучэнцы музычнага каледжа, будаўнікі, камунальнікі, прадпрымальнік, школьнікі, жыхары вёскі і нават выратавальнікі.

Даведка. Леанард Ходзька (1800-1871). Беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец. Нарадзіўся ў вёсцы Аборак Маладзечанскага раёна. Ад 1819 года – асабісты сакратар кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. У 1822 годзе эмігрыраваў, ад 1826 года жыў у Парыжы. Пісаў на польскай і французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся з маёнткам Агінскага. Выдаў зборнікі твораў Адама Міцкевіча, мемуары Агінскага, працы па гісторыі і геаграфіі.
spadchyna.net

На месцы касцёла Святога Роха ў Аборку цяпер прыгажэй, чым у Крэўскім замку

Перад урачыстым адкрыццём Рыгор Сарока расказаў журналістам:

– Мы займаліся грубай фізічнай працай. Збіралі і цягалі камяні, вырашалі, дзе і як іх размясціць. Вельмі дапамаглі мясцовыя людзі, якія паставілі крыж. Хто бачыў, як гэта месца выглядала перад рэстаўрацыяй, зразумее мяне. Затое цяпер тут прыгажэй, чым у Крэўскім замку, які разбураны. Хачу, каб вяскоўцы захавалі зробленае намі, пасадзілі кветкі. Спадзяюся і на дапамогу раённых уладаў.

На рэстаўрацыі працавалі будаўнічыя фірмы “Барыт”, АіС”, “МІК ЛТД”, прадпрыемствы “Маладзечнавадаканал” і маладзечанскі філіял “Мінаблдарбуд”, прадпрымальнік Вячаслаў Рак, спецыялісты фірмы “Сучасныя тэхналогіі сувязі”.

Істотную дапамогу аказалі выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, настаўнікі і школьнікі Палачанскай сярэдняй школы і, канешне, выкладчыкі Маладзечанскага музычнага каледжа.

Рыгор Сарока адзначыў:

– Калі хто думае, што мы ўсе тут зараблялі грошы – дык гэта не так. Людзі працавалі на энтузіязме. Наадварот – мы ўкладалі ў гэту рэстаўрацыю ўласныя сродкі. Толькі калектыў нашага каледжа сабраў каля 10 мільёнаў рублёў. І цяпер гэтае святое намоленае месца трэба берагчы. Упэўнены, сюды яшчэ будуць прыязджаць турысты. Цяпер тэрыторыя былога касцёла абнесена каменнай агароджай з брамай.

Брама

Изображение 3

На месцы касцёла ўсталяваны крыж

Изображение 4

Шыльда на крыжы

Изображение 5

Умацаваны фамільны склеп-пахавальня роду Ходзькаў-Дэдэркаў

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Дагледжана месца пахавання першых ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

Изображение 10

На пачатку мерапрыемства малітву правялі пробашч касцёла Святога Юзафа ў Маладзечне, дэкан Маладзечанскага дэканата, ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі і пробашч касцёла Святога Роха ў Палачанах ксёндз Сяргей Бараўнёў.

Святары


Изображение 11

Жыхары Аборка, якія прыйшлі на гэту ўрачыстасць, з цікаўнасцю назіралі, слухалі выступоўцаў, маліліся.

Вяскоўцы

Изображение 12

Спяваў хор Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага

Изображение 13

Усім, хто мае дачыненне да адраджэння гістарычнай памяці ў Аборку, Рыгор Сарока дзякаваў асабіста.

Падзяка

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Добрыя словы сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Аляксандр Рамановіч

Изображение 19

Выступілі з прамовай старшыня Палачанскага сельсавета Уладзімір Лазар, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і научальных устаноў, што ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі.

Агінскі і Ходзька – падмурак беларускай дзяржаўнасці

Выступіў сябра Рыгора Сарокі, палітык, дыпламат і гісторык, міністр замежных спраў Беларусі ў 1990-1994 гадах Пётр Краўчанка.

Пётр Краўчанка

Изображение 20

Краўчанка адзначыў:

– Некаторыя кажуць, што беларусы – вясковая нацыя. Нібыта ў нас няма сваёй беларускай адукаванай эліты. Сваёй работай і гэтай рэстаўрацыяй вы даказваеце, што гэта не так. Агінскі і Ходзька – гэта і ёсць наша эліта, якая яшчэ ў тыя часы заклала падмурак беларускай дзяржаўнасці.

На мерапрыемстве інтэрв’ю Край.бай даў прадстаўнік пасольства Францыі ў Беларусі Марк Санчыс.

Марк Санчыс

Изображение 21

Марк Санчыс сказаў:

– У культурным аддзеле нашага пасольства мы працуем у галіне музыкі. Міхал Клеафас Агінскі для нас мае вялікае значэнне, таму я сёння прыехаў сюды. Перад гэтай паездкай я пагутарыў з Рыгорам Сарока. Ён расказаў мне, як праходзіла рэстаўрацыя, паказаў партытуру оперы Агінскага. Усё гэта вельмі ўражвае.

Выказала для нашага партала сваё меркаванне дырэктар Маладзечанскага мясцовага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” і арганізатар мерапрыемстваў па адкрыцці рэстаўраванага месца касцёла Святога Роха Аляксандра Ляшковіч:

– Работа па рэстаўрацыі вялася хутка, была зроблена ў кароткі тэрмін – усяго за два месяцы. Вельмі прыемна, што нам ніхто не адмовіў у дапамозе. Асабіста мяне вельмі ўразіла тое, як працавала моладзь, школьнікі. Дзеці цягалі гэтыя вялізныя камяні! Гэта значыць, што ёсць у іх цікаўнась і павага да гісторыі. Асобна за дапамогу хачу выказаць падзяку настаўніку Палачанскай школы Юрыю Мяцельскаму.

Аляксандра Ляшковіч, Марк Санчыс і Рыгор Сарока

Изображение 22

Месца былога касцёла Святога Роха і людзі на гэтым месцы

Изображение 23

Изображение 24

Изображение 25

Изображение 26

Изображение 27

Изображение 28

Изображение 29

Изображение 30

Сяргей ЗЯНЬКО
Фота аўтара



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.