Опубликовано: 15 июня 2016, 13:35
61
Мядзельская "Правінцыя" паказала сябе на маладзечанскай сцэне
У маладзечанскім Палацы культуры адбыўся справаздачны канцэрт творчых калектываў Мінскай вобласці "Міншчына – наш мілы край...", у якім прыняў удзел народны ансамбль эстраднай песні “Правінцыя" Мядзельскага гарадскога Дома культуры.
Аб гэтым 15 чэрвеня паведамляе сайт Мядзельскага райвыканкама.
У выкананні калектыву прагучала песня "Нарач", якая выклікала захапленне і шчырыя апладысменты гледачоў.
Спецыялісты назвалі выступленне мядзяльчан адным з самых удалых у праграме канцэрта.
Па матэрыялах сайта Мядзельскага райвыканкама