Опубликовано: 21 января 2015, 20:28
30

Маладзечанскія музыканты паказалі ў Брэсце оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (ФОТА)

Канцэрт праходзіў у рамках ХХVІІ фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары». Паўнавартасную оперную пастаноўку жыхары Брэста ўпершыню ўбачылі менавіта ў выкананні маладзечанцаў.

Калектывы Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра і сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага ў Брэсце паказалі оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт», створаную да 250-годдзя з дня кампазітара, піша 20 студзеня сайт «Маладзечанскай газеты».

Изображение 1

Маладзечанцы на фестывалі выступалі двойчы – 10 студзеня яны паказалі оперу, а назаўтра сімфанічны аркестр выканаў творы нашага земляка-беларуса, а цяпер піцерскага кампазітара Леаніда Левашкевіча. У суправаджэнні аркестра выступілі таксама вядомыя салісты Андрэй Саўчанка і Валянцін Сухадолец.

Изображение 2

У Маладзечне прэм’ера оперы кампазітара Алега Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» адбылася 12 снежня 2013 года. Мастацкі кіраўнік праекта – Рыгор Сарока, аўтар лібрэта і рэжысёр выступае Сяргей Макарэй.

Изображение 4

– Акрамя выдатнага выканання аматары класічнай музыкі адзначылі тое, што опера напісана на беларускім гістарычным матэрыяле і выконваецца на роднай мове, – паведаміў Рыгор Сарока. – Жыхары і госці Брэста ўпершыню ўбачылі поўнафарматную пастаноўку з вялікім сімфанічным аркестрам, салістамі і хорам, танцавальнымі сцэнамі, у якіх вельмі добра паказала сябе моладзь.

Изображение 5

Изображение 7

Изображение 6

Паводле сайта «Маладзечанскай газеты»
Фота з сайта «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.