Опубликовано: 20 мая 2016, 16:09
29

Маладзечанскі фестываль «Скарбы роднага краю» стаў рэгіянальным (фота)

Чацвёрты па ліку фестываль беларускай творчасці “Скарбы роднага краю” прайшоў на тэрыторыі Дзіцячага цэнтра культуры “Расток” 14 мая. У гэтым годзе ён набыў статус рэгіянальнага.

Колькасць калектываў і майстроў, якія зацікаўленыя ў тым, каб зберагчы музычны, танцавальны і мастацкі скарб Беларусі з кожным годам павялічваецца, расказваюць Край.бай арганізатары мерапрыемства.Таму і межы фестывалю пашыраюцца. Сёлета, напрыклад, удзельнікамі свята сталі артысты са Смаргоні.

– Спадзяёмся, што і ў наступным годзе фестываль захавае свой статус. Мы чакаем, што ўдзел у ім прымуць дзіцячыя калектывы з іншых гарадоў рэгіёна, – адзначыла кіраўнік аб'яднання “Спадчына” ДЦК “Расток” Марына Полаз.

Канцэртная праграма фестывалю ўключыла ў 29 нумароў. Гледачы маглі пачуць разнастайныя творы беларускай музычнай творчасці (народнай і аўтарскай, вакальнай і інструментальнай) і ўбачыць беларускія народныя танцы.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

На працягу свята працаваў шэраг пляцовак такіх, як “Горад майстроў” ,“Гульнёвы падворак”, фотазона “Бабулін куток”. Акрамя таго, сваё майстэрства дэманстравалі студыі цэнтра “Умелыя ручкі”, “Уют”, “Чароўная палітра” і майстры з Маладзечанскага цэнтра рамёстваў.

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 18

Изображение 19

Супрацоўнікі цэнтра зладзілі некалькі майстар-класаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Кацярына СУШКО по матэрыялах, прадастаўленных Край.бай Дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”
Фотаздымкі прадастаўлены Край.бай Дзіцячым цэнтрам культуры “Расток”



Читайте также

Нашествие динозавров в Молодечно! Динопарк-2! Работает во время школьных каникул!
ТОЛЬКО по 2 апреля в ТЦ «Спутник» (2-ой этаж, здание KFC ) НОВЫЕ АНИМАТРОННЫЕ ДИНОЗАВРЫ от создателей интерактивного динопарка ”Ожившие динозавры”!
«Дорога превратилась в кашу». В Олехновичах Молодечненского района пожаловались на некачественную подсыпку дороги
Жительница Олехнович пожаловалась на благоустройство улицы Городокской в населенном пункте. По ее словам, в 2021 году были выделены средства на благоустройство дороги. Коммунальные службы начали ее подсыпку, но использовали для этого обычный сеянный песок.
В реанимации пришел в себя один из двух спасенных на Мядельщине рыбаков и сказал: «Нас было трое». Нашли труп третьего рыбака
Возле хутора Глубокий Ручей Мядельского района спасатели МЧС и сотрудники ОСВОД 24 марта из озера Большие Швакшты достали погибшего рыбака 1975 года рождения.