Опубликовано: 03 мая 2013, 13:15
31

Маладзечанская дзяўчынка стала пераможцай конкурсу выканаўцаў у Расіі

Маладзечанка Арына Кудраўцава стала пераможцай ХVI Адкрытага конкурсу выканаўцаў новай дзіцячай песні “Дзень нараджэння”, які праходзіў у красавіку ў Санкт-Пецярбургу.

Дзяўчынка пяць гадоў наведвае заняткі ва ўзорнай студыі эстраднай песні “Спяваем разам” Палаца культуры г.Маладзечна. Арына Кудраўцава ў свае 12 год неаднаразова станавілася лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў. На конкурс у паўночную сталіцу Расіі параіла з’едзіць кіраўнік студыі Алена Атрашкевіч.

У Пецярбург Арына паехала з мамай Марыяй Юр’еўнай. Дзяўчынка выконвала песню “Остров мой”, словы да якой напісала Людміла Войнава, а музыку – Алена Атрашкевіч. Па выніках конкурснай праграмы Арына Кудраўцава стала лаўрэатам І прэміі ў намінацыі “Новая песня” вакал-сола ў сярэдняй групе. У падарунак яна атрымала музычны цэнтр. Дарэчы, педагогу па вакалу Алене Атрашкевіч прывезла дыплом “За высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы канкурсантаў”.

Як расказала кіраўнік узорнай студыі эстраднай песні “Спяваем разам” Алена Віктараўна, Арына вельмі таленавітая дзяўчынка.

- Гэта дастаткова мэтанакіраваны і арганізаваны чалавек, шмат аналізуе і яна вельмі крытычная да сябе, - расказвае кіраўнік. - Арына з музычнай сям’і і яна ведае, што такое добра, а што такое дрэнна. Гэта дзяўчынка - менавіта тая вучаніца, якая дзякуючы сваёй стараннасці дасягае высокіх вынікаў.

Даведка: Адкрыты конкурс выканаўцаў новай дзіцячай песні ў Санкт-Пецярбургу “Дзень нараджэння” заснаваны “Фондам кампазітара Зарыцкай - Дзіцячая творчая студыя “Саманта” пры падтрымцы Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга і Камітэта па культуры урада Санкт-Пецярбурга. Існуе “Дзень нараджэння” з 1998 года.
Мэтай гэтага конкурсу з’яўляецца стварэнне новых песенных твораў для дзяцей і юнацтва, адраджэнне лепшых айчынных традыцый дадзенага жанру, выяўленне новых таленавітых кампазітараў, паэтаў, а таксама дзяцей-кампазітараў і дзяцей-выканаўцаў з наступнай прапагандай іх творчасці на радыё, тэлебачанні, у друку, выпускам дыскаў у фармаце CD і MP3 з лепшымі песнямі і мінусовымі фанаграмамі.

Маладзечанскі Палац культуры для Кraj.by

Читайте также

В Вилейке построят 6-этажный многоквартирный дом
В жилом микрорайоне «Северный-5» в Вилейке построят 36-квартирный дом. Планируется, что работы по строительству жилого объекта завершатся в мае 2025 года.
В Молодечно столкнулись «Renault Duster» и «Hyundai». Вероятно, водитель одного из авто уснул за рулем
ДТП с участием двух автомобилей произошло вечером 8 февраля на улице Великий Гостинец в Молодечно. Госпитализированы водитель и пассажир.
«Хочется всех пригласить в Раубичи»: впечатлениями делятся молодечненцы
На базе олимпийского спортивного комплекса «Раубичи» проходят республиканские соревнования среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба. Узнали впечатления у болельщиков из Молодечно.