Опубликовано: 16 февраля 2016, 13:09
55

Любоў Лыско з Маладзечна атрымала пажыццёвы чытацкі білет (ФОТА)

11 лютага ў бібліятэцы “Верасок” у Маладзечне прайшла вечарына, на якой узнагародзілі самых актыўных чытачоў і абралі “Чытача года – 2015”.

Па словах загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі імя Багдановіча Таццяны Закрэўскай, гэта свята адбываецца ўжо трэці раз. Ініцыятарам імпрэзы была бібліятэка. Само мерапрыемства не разлічана на шырокае кола. На яго запрашаюць самых актыўных чытачоў. Таму і праходзіць сустрэча ў “сямейнай” абстаноўцы – за кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі.

Спонсарамі сустрэчы выступілі крама “Foroom”, прадпрыемства “Фартуна-гандаль” і кандытарская фабрыка “Міхаэла”.

У пачатку імпрэзы супрацоўнікі Маладзечанскай бібліятэчнай сістэмы расказалі, што ў Маладзечне за 2015 год было зарэгістравана каля 35 тысяч чытачоў. Узрост, сацыяльны статус і літаратурны густ ва ўсіх іх розныя. Самых актыўных вызначалі ў розных намінацыях.

Аляксандр Савянок атрымаў прыз як старэйшы чытач.

Аляксандр Савянок

Изображение 1

Прыз у намінацыі “Дэтэктыўныя тайны” атрымаў Сяргей Дзятліковіч, які за 2015 год прачытаў 112 дэтэктываў. Сяргей працуе слесарам на Маладзечанскім камбінаце хлебапрадуктаў. Па ягоных словах, кніга дапамагае бавіць час, асабліва на працы.

У намінацыях “Аматар фантастыкі” і “Ледзі жаночага рамана” адзначылі Сяргея Ляха і Алену Саўчыц.

Прыз у намінацыі “Патрыёт беларускай літаратуры” атрымаў Аляксандр Акушка. У словах падзякі ён адзначыў, што беларуская кніга – адзіны варыянт моўнай практыкі, бо ў штодзённым жыцці па-беларуску няма з кім пагаварыць.

Аляксандр Акушка

Изображение 3

Падарунак атрымала і самая актыўная сям’я чытачоў. У намінацыі “Самая чытаючая сям’я” перамаглі Аляксей і Таццяна Бурдзіны. Па словах Аляксея, няма нічога лепшага за кнігу. Асабліва на лецішчы, калі ў хаце натоплена, а за вакном ідзе дождж.

Таццяна і Аляксей Бурдзіны

Изображение 4

У намінацыі “Міс Прэса на ўсе інтарэсы” прыз атрымала педагог дзіцячага садка Ганна Мядзвецкая, якая за мінулы год прачытала больш за 6 000 часопісаў.

Ганна Мядзвецкая

Изображение 6

Як аматар кніжных навінак у аднаіменнай намінацыі адзначаная Наталля Юркевіч. У сваім выступе яна расказала, што любоў на новых кніг ёй прышчапілі яе дзеці, якія жывуць за мяжой і падказваюць новых аўтараў.

Наталлі Юркевіч падабаюцца кніжныя навінкі

Изображение 7

Вучаніца школы №2 Маргарыта Абалішына атрымала прыз у намінацыі “Самы перспектыўны чытач”.

Адзначылі падарункамі і прадпрыемства, супрацоўнікі якога актыўна наведвалі бібліятэку. У намінацыі “Самае чытаючае прадпрыемства” атрымалі ўзнагароду прадстаўнікі Маладзечанскага камбіната хлебапрадуктаў. Бібліятэка падаравала ім торт і новыя кнігі.

Усім лаўрэатам падарункі ўручала прадстаўнік галоўнага спонсара свята, дырэктар крамы “Foroom” Марыя Данілава.

Самым актыўным чытачом назвалі Любоў Лыско. У якасці галоўнага прыза “Чытач года – 2015” атрымала пажыццёвы чытацкі білет. Яго ўручыла дырэктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Івашанка.

У перапынках паміж узнагароджваннем для прысутных спявалі Дзмітры Рудык і студэнтка музычнага вучылішча імя Агінскага Ала Камінская.

Валянцін ЦІШКО
Фотаздымкі аўтара

Читайте также

Золотыми стали парни, которым за 40. Молодечненские ветераны привезли из Борисова Кубок Минской области по мини-футболу
Ветераны молодечненского футбола старше 40 лет в Борисове 8-9 февраля разыграли Кубок Минской области по мини-футболу с Борисовом, Солигорском, Дзержинском и Слуцком. Наши стали лучшими благодаря тому, что забили на один гол больше Слуцку, чем солигорские футболисты.
Молодечно меньше Борисова, а пионеры всегда помогают родителям. Пообщались с участниками «Большой молодежной игры»
В Молодечно стартовал областной этап интеллектуально-развлекательного мероприятия «Большая октябрятская/пионерская/молодежная игра». Участники приехали из всех районных центров Минской области. Все они представители общественных объединений БРПО и БРСМ.
«Гастролеров» из Мядельского района вычислили по отпечаткам пальцев
В течение зимы в нескольких районах Минской и Витебской областей произошла серия краж из частных домов. Все случаи имели схожие обстоятельства: преступники проникали в дома, которые не использовались хозяевами в зимний период. Злоумышленники забирали с собой ценные вещи, а иногда позволяли себе воспользоваться предметами быта и принять пищу прямо на месте преступления.