Лідэр гурта “Pamidor/off” Аляксандр Памідораў зладзіў у Маладзечне “кватэрнік” (ФОТА, ВІДЭА)
Спявак выканаў песні з праектаў "Народны альбом", "Pamidor/off" і іншыя.
Сустрэча з гледачамі адбылася 2 лютага на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Яна доўжылася каля дзвюх гадзін. Аляксандр Памідораў выканаў старыя вясельныя габрэйскія песні, беларускія песні з праектаў "Народны альбом", "Pamidor/off": "Адзін", "Радыё", "Дым", арыгінальны аўтарскі варыянт "Цуд на Каляды", "Вітальная". Гучалі таксама спевы аўтарства Боба Марлі, часткова на английскай, часткова перакладзеныя на беларускую мову.
Адметна, што ў 2012 годзе Аляксандар Памідораў быў абраны рок-каралём 2012 года на цырымоніі Рок-каранацыя, якая адбывалася ў маладзечанскім Палацы культуры. Але, як адзначыў музыка: "Рок-каранацыя – гэта не адзінае, што мяне звязвае з вашым горадам. Тут я абараняў дыплом ( калі вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "рэжысёр драматычнага тэатра". – Аўт.), ставіў тэатральную пастаноўку... Таму мне сюды заўсёды прыемна прыязджаць".
Відэа з "кватэрніка" пазней з'явіцца ТУТ.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара