Опубликовано: 20 апреля 2016, 16:20
62

Квэсты зноў у Маладзечне. Гарадская пошукавая гульня пройдзе 5 мая

5 мая ў 18.00 у Маладзечне прэзентуюць заключную частку квэсту ў двух дзеях “Маладзечанскія Кірыл і Мяфодзій”. Другая частка гарадскога квэсту будзе прысвечана жыццю і дзейнасці гісторыка Міколы Ермаловіча ў Маладзечне.

Арганізатары мерапрыемства – суполка правінцыйных гарадскіх гульняў “Тутэйшыя квэсты” і цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.

Нагадаем, першая дзея квэсту "Маладзечанскія Кірыл і Мяфодзій. Частка 1: Жыццё і дзейнасць Генадзя Каханоўскага" адбылася 16 студзеня.

Як паведаміла Край.бай адна з арганізатараў квэсту Вольга Трубач, усе заданні будуць звязаныя з месцамі ў горадзе, дзе вядомы гісторык працаваў, жыў, хадзіў.

Механізм гульні наступны: каманда атрымоўвае канкрэтнае заданне і адпраўляецца на пэўнае месца шукаць на яго адказ. Арганізатары прапануюць дзе катэгорыі – пешую і роварную. Максімальная колькасць удзельнікаў у адной камандзе абмежавана чатырма чалавекамі.

Пераможцаў, по словах Вольгі Трубач, чакаюць прызы.

Стартуе квэст у 18.00 у бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок”. Удзел бясплатны.

У гэты ж дзень у бібліятэцы будзе праходзіць канферэнцыя, прысвечаная гісторыку Міколу Ермаловічу пад назвай “Летапісец нашай славы” .

Зарэгістравацца для ўдзелу ў гульні можна па тэлефоне 8 (029) 53-53-105.

Кацярына СУШКО

Читайте также

Ксения Казак: «Будьте внимательны и не доверяйте малознакомым людям, чтобы не стать потерпевшим в уголовном деле»
Старший помощник прокурора Молодечненского района Ксения Казак рассказала, как не стать жертвой хищений имущества путем модификации компьютерной информации.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
В Воложинском районе спасатели достали лошадь, которая провалилась в яму
Вечером 12 декабря воложинские спасатели получили тревожное сообщение: в агрогородке Ивенец в яму провалилась лошадь. Хозяин, полный беспокойства за своего любимца, немедленно обратился за помощью.