Опубликовано: 14 августа 2015, 23:33
40

Кнігу пра пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ прэзентуюць у Маладзечне 16 жніўня

Прэзентацыя нумароў часопіса “ARCHE” і кніжных навінак адбудзецца ў Маладзечне ў нядзелю, 16 жніўня, а 17.00. Прыедуць абодва рэдактары – Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў.

Як паведамляе сайт arche.by, на суд публікі будуць прадстаўленыя апошнія нумары часопіса, з асаблівым акцэнтам на гістарычную і заходнебеларускую тэматыку:

- №5 за 2015 год («Польшча ў Другой сусветнай вайне»),
- №3/2015 («Гістарыяграфія 1920-х: паўстанні і рэвалюцыі»),
- №12/2014 («Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый»,
- №11/2014 («Гарадзенскі міленіум»).

Акрамя таго, будуць прэзентаваныя два дзясяткі кніг, якія выйшлі сёлета ў выдавецтве “ARCHE”, у тым ліку:

- Стэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295-1345;
- Дарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці;
- Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVIІ стст.

Зацікаўленых чакаюць у гасцёўні на Чыстай, 26. Пачатак а 17.00.

Даведкі па тэлефоне +375 (29) 550-79-69.

Па матэрыялах сайта arche.by

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.
Легковушка «Фольксваген» горела в Мяделе – мотор, салон и лобовое стекло повреждены
В Мяделе на Нарочанской улице поздним вечером 7 декабря вспыхнул легковой автомобиль «Фольксваген». Люди не пострадали. Причиной происшествия могла стать электрическая проводка.