Опубликовано: 20 ноября 2015, 11:24
594

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» ўжо прадаецца ў Маладзечне

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» на новы 2016 год ужо з’явіўся ў маладзечанскай кнігарні "Спадчына".

366 (бо 2016 – высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік чакаюць вас пад новай вокладкай календара «Не маўчы па-беларуску!» ад «Будзьмы!». Пра гэта парталу Край.бай паведаміла прэс-служба кампаніі.

«Падобны каляндар на 2015 год быў станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў попыт на яго ў кнігарнях. Натуральна, нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная версіі календара адзначаныя прафесійным журы на фестывалі “Аднак” і атрымалі прызавыя месцы, – каментуе каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская. – Думаем, што сакрэт поспеху – і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы слоў, што надае календару адукацыйны эфект. Наш каляндар прызначаны і для дзяцей, і для дарослых. Таму мы вырашылі выдаць каляндар і на 2016 год, дапоўніўшы яго новымі цікавосткамі».

Изображение 1 Изображение 2

Па словах Дар’і Мандзік, аўтаркі малюнкаў, ідэя календара і праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай: «Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы наклад трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!»

Изображение 3

Адзначым таксама, што мабільную версію календара, якую спецыяльна для кампаніі «Будзьма беларусамі!» зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, можна бясплатна скачаць па спасылках – для iOS і для Android.

А друкаванае выданне ўжо можна знайсці ў крамах, у тым ліку і ў Маладзечне.

Не маўчым па-беларуску разам!

Паводле інфармацыі, прадастаўленай Край.бай прэс-службай кампаніі «Будзьма!»



Читайте также

Бульбатрактор, казаки и Солодуха. Какими были “Дожинки” в Вилейском районе
23 сентября в Вилейском районе прошли ежегодные “Дожинки”. В этом году столицей районного праздника тружеников сельского хозяйства стал агрогородок Вязынь.
На пожаре в Радошковичах спасли мужчину и женщину
23 сентября в 16-30 спасателям поступило сообщение о пожаре жилого дома в городском поселке Радошковичи Молодечненского района.
Разбираемся в вопросе, платить ли за капремонт, если в квартире никто не живет
Иногда человек является собственником нескольких квартир. В этом случае возникает резонный вопрос: может ли он не оплачивать услуги по капремонту, если на «лишней» жилплощади никто не зарегистрирован и не проживает.