Опубликовано: 18 марта 2016, 09:20
49

Каля 650 чалавек сталі ўдзельнікамі масленічных святаў у Маладзечне (ФОТА)

10 і 11 сакавіка ў Маладзечне адбыліся святочныя гулянні для дзяцей пад назвай «Масленая нядзеля да нас прыляцела». Па падліках арганізатараў, Дзіцячага Цэнтра культуры «Расток», іх удзельнікамі сталі каля 650 чалавек – дзяцей і дарослых.

Для гасцей свята ў цэнтры і  на базе СШ №1 арганізавалі музычныя гульні, конкурсы, масленічныя песні і тэатралізаваную праграму.

Изображение 5

Святкаванне на базе СШ №1

Изображение 8

Изображение 9

На тэрыторыі дзіцячага цэнтра працавалі гульнёвыя пляцоўкі: «Гасціная», «Блінная», «Забавы ля печы», «Мурляндзія» і «Курасельская».

Незвычайныя конкурсы адбываліся на спартыўнай пляцоўцы, дзе Баба Халадрыга прапанавала дзяўчынкам і хлопчыкам пагойсаць на мятле.

Изображение 4

Изображение 3

Изображение 1

Па завяршэнні гульняў усіх запрасілі да вогнішча, дзе адбылося традыцыйнае спальванне пудзіла пад вясновыя заклічкі і песні. 

Изображение 2

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Дзіцячым Цэнтрам культуры «Расток»
Фотаздымкі прадастаўлены Край.бай Дзіцячым Цэнтрам культуры
«Расток»

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Крыша 75-летней бани сгорела в Докшицком районе у мужчины, который живет под Минском
В деревне Красники Докшицкого района вечером 8 мая загорелась частная баня. 32-летний хозяин не пострадал, но баня сильно повреждена огнем.