Опубликовано: 10 июня 2012, 11:38
80

ФОТАРЭПАРТАЖ: На музычным падвор'і 9 чэрвеня прайшлі "Паэтычныя сустрэчы"

У іх удзельнічалі вядомыя беларускія паэты Віктар Шніп, Уладзімір Мазго, Таццяна Сівец, Мікола Шабовіч і іншыя.

"Паэтычныя сустрэчы" прайшлі ў праграме Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі. На музычным падвор'і Маладзечанскага музычнага каледжа гучалі вершы і песні на беларускай мове, пераклады вядомых твораў на рускую мову. Перад маладзечанцамі выступілі іх землякі Таіса Трафімава, якая доўгі час жыла і працавала ў Маладзечне, ураджэнец Валожыншчыны Віктар Шніп, Мікола Шабовіч, які нарадзіўся на Мядзельшчыне...

Вядучая імпрэзы Таццяна Атрошанка

Выступае Радмір Веліч

Паэт Мікола Шабовіч

Паэтэса Таіса Трафімава

Падчас імпрэзы працавала выстава-продаж кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку ўдзельнікаў чытанняў – напрыканцы сустрэчы яны давалі аўтографы чытачам.

Изображение 7

Пасля завяршэння "Паэтычных чытанняў" вядучая Таццяна Атрошанка запрасіла ўсіх прысутных у цэнтральную раённую бібліятэку на прэзентацыю выданняў, надрукаваных да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Слухачы

Слухачы

Усе фота Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі "Маладзечна-2012" можна ўбачыць у ФОТАГАЛЕРЭІ, якая пастаянна папаўняецца.

Усе матэрыялы аб фестывалі можна прачытаць ТУТ.

Праграму фестывалю можна паглядзець ТУТ.

Святлана ЦІШКО

Фота Святланы ЦІШКО, Kraj.by

Читайте также

6 ДТП и 1 погибший. С 27 по 31 июля в Молодеxненском районе ГАИ объявила акцию «Пешеход»
С целью предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также для упреждающего влияния на потенциальных виновников ДТП с 27 по 31 июля Госавтоинспекция Молодечненского РОВД проводит профилактическую акцию «Пешеход».
Открытие чемпионата мира по городошному спорту пройдет 2 августа в Молодечно
Открытие чемпионата мира по городошному спорту, который пройдет в Молодечно с 1 по 8 августа, состоится 2 августа.
Что грозит тем, кто не оплатил штраф вовремя, пояснили в ГАИ Молодечно
Госавтоинспекция Молодечненского района призывает автолюбителей вовремя оплачивать штрафы и предупреждает о последствиях неуплаты.