Опубликовано: 05 апреля 2013, 10:34
37

Фальклорныя святы адбудуцца ў маладзечанскім дзіцячым цэнтры культуры “Расток”

Дзіцячая выстава “Карціны, намаляваныя самой прыродай” пройдзе ў красавіку, фальклорны фестываль “З крыніц спрадвечных песня льецца” - у маі.

30 красавіка - “Хай поўніцца птушыным спевам Беларусь” з удзелам дзяцей аб’яднання “Беларуская спадчына”. Святкаванні адбудуцца на адкрытай пляцоўцы ў 11.00 і ў 12.30.

У праграме свята тэатралізаваныя дзеі, гульні, забавы, віктарыны, а таксама выстава дзіцячых работ “Карціны, намаляваныя самой прыродай”. Запрашаюцца ўсе жадаючыя наведаць святы.

З мэтай папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і дзіцячай народнай творчасці, падтрымкі і стымулявання творчых калектываў 23 мая з 10.00 да 14.00 у ДЦК “Расток” будзе праходзіць фальклорны фестываль “З крыніц спрадвечных песня льецца”.

Да ўдзелу запрашаюцца дзіцячыя фальклорныя вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя, тэатральныя калектывы і асобныя выканаўцы. А таксама ўдзельнікі студый ДПМ і выяўленчага мастацтва.

У праграме фестывалю: выступленні калектываў, “Гульнёвы падворак”, “Горад майстроў”, выстава-продаж кулінарных вырабаў “Беларускія прысмакі”. Завяршыцца фестываль “Карагодам сяброў”.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прадстаўляюцца да 2 мая па адрасу: вул. К.Буйло, 1, або па факсу: 76-46-25.

Даведкі па тэл. 74-60-81.

Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” для Кraj.by

Читайте также

В Вилейке построят 6-этажный многоквартирный дом
В жилом микрорайоне «Северный-5» в Вилейке построят 36-квартирный дом. Планируется, что работы по строительству жилого объекта завершатся в мае 2025 года.
«Хочется всех пригласить в Раубичи»: впечатлениями делятся молодечненцы
На базе олимпийского спортивного комплекса «Раубичи» проходят республиканские соревнования среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба. Узнали впечатления у болельщиков из Молодечно.
В Молодечно столкнулись «Renault Duster» и «Hyundai». Вероятно, водитель одного из авто уснул за рулем
ДТП с участием двух автомобилей произошло вечером 8 февраля на улице Великий Гостинец в Молодечно. Госпитализированы водитель и пассажир.